Сілавікі апраўдваюцца за Крупскі інцыдэнт

2011 2011-11-22T13:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/milicyja-2011.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

УУС Мінаблвыканкама паспяшалася аспрэчыць інфармацыю аб масавых затрыманнях маладых людзей на дыскатэках ў Крупках і раёне, размясціўшы на сваім сайце афіцыйнае аспрэчанне. Нажаль, абвяржэнне ўскосна пацвярджае апублікаваную пра інцыдэнт інфармацыю.

Абвяржэнне УУС Мінаблвыканкама.

21 лістапада 2011 г. на розных інтэрнэт-сайтах з'явілася публікацыя пад назвай «Дзікае паляванне ў Крупках: 50 пацярпелых». Па сутнасці прыведзеных у артыкуле абвінавачванняў у адрас супрацоўнікаў міліцыі, УУС Мінаблвыканкама лічыць неабходным паведаміць наступнае.

У апошнія месяцы на тэрыторыі Крупскага раёна было зарэгістравана павелічэнне колькасці злачынстваў (хуліганстваў і цяжкіх цялесных пашкоджанняў), учыненых у грамадскіх месцах. У мэтах стабілізацыі крымінагеннай абстаноўкі кіраўніцтвам УУС Мінаблвыканкама было прынята рашэнне аб правядзенні ў перыяд з 9.00 18 лістапада да 9.00 21 лістапада на тэрыторыі Крупскага раёна спецыяльнага комплекснага мерапрыемства «Правапарадак». (Даведка: У ходзе гэтых мерапрыемстваў супрацоўнікі міліцыі правяраюць раней судзімых асоб і сямейных скандалістаў, узмацняюць патруляванне вуліц і ажыццяўляюць кантроль за месцамі масавага адпачынку моладзі (бары, кавярні і дыскатэкі)). У мэтах аказання дапамогі асабістаму саставу Крупскага РАУС, у дадзеных мерапрыемствах прынялі ўдзел 11 супрацоўнікаў падраздзялення міліцыі спецыяльнага прызначэння УУС Мінаблвыканкама.

18 лістапада, каля 23.30 да супрацоўнікаў міліцыі, якія знаходзіліся ў форменнай адзежы (намеснік начальніка РАУС і начальнік аддзялення аховы правапарадку), і ажыццяўлялі праверку нясення службы нарадамі міліцыі, звярнулася касір кафэ «Бістро», размешчанага па вул.Маскоўскай, з просьбай аказаць садзейнічанне ў спыненні правапарушэння: нецвярозы грамадзянін С., 1990 г.н., з бутэлькай піва ў руках, спрабаваў прайсці на дыскатэку, на адмову касіра яго прапусціць, пагражаў ёй і гучна лаяўся матам. Калі супрацоўнікі міліцыі прапанавалі яму прайсці для высвятлення абставін на вуліцу, грамадзянін працягнуў мацюкацца, пры гэтым пагражаючы ім сваімі сувязямі і далейшым звальненнем са службы. У выніку грамадзяніна пасадзілі ў службовы аўтамабіль і даставілі ў РАУС для складання пратаколу (дробнае хуліганства і непадпарадкаванне супрацоўнікамі міліцыі).

Пасля гэтага ў кафэ, з мэтай кантролю за сітуацыяй, зайшлі участковы інспектар міліцыі і двое супрацоўнікаў ПМСП. У гэты час адзін з наведвальнікаў Ш., 1985 г.н., знаходзячыся ў нецвярозым выглядзе, спрабаваў распачаць бойку з іншымі грамадзянамі. Супрацоўнікі міліцыі прапанавалі яму прайсці з імі на вуліцу, аднак ён адмовіўся, пры гэтым аказаўшы супраціў. У ходзе непадпарадкавання мужчына стукнуў нагой у твар ўчастковага інспектара міліцыі, прычыніўшы яму цялесныя пашкоджанні, пасля чаго на хулігана былі надзетыя кайданкі.

Варта  адзначыць, што за ўсе тры дні правядзення спецмерапрыемстваў гэта быў адзіны факт ужывання якіх-небудзь спецсродкаў. Фразы аб тым, што «менскія спецназаўцы» «сталі хапаць практычна ўсіх трапіўшых ім пад руку маладых людзей, збіваць дубінкамі і нагамі, грузіць у машыны і адвозіць у аддзяленне мясцовай міліцыі" не адпавядаюць рэчаіснасці, а дакладней - гэта нахабная хлусня.

За тры дні правядзення СКМ «Правапарадак» на тэрыторыі Крупскага раёна былі правераныя 19 дыскатэк і забаўляльных устаноў. У выніку за здзяйсненне дробнага хуліганства былі аштрафаваныя 13 чалавек, за знаходжанне ў нецвярозым выглядзе ў грамадскіх месцах аштрафаваныя 27 чалавек, 1 грамадзянін (1990 г.н.) быў затрыманы за захоўванне наркотыкаў (знаходзячыся ўсё ў тым жа кафэ «Бістро», меў пры сабе 3,3 грама марыхуаны).

Варта адзначыць, што ні адзін з грамадзян да гэтага часу не апратэставаў ў пракуратуры альбо вышэйстаячых інстанцыях накладанне адміністрацыйнага спагнання або дзеянні супрацоўнікаў міліцыі.

Такім чынам, ананімны аўтар матэрыялу “Дзікае паляванне ў Крупках: 50 пацярпелых” наўмысна замоўчвае пра адныя абставіны справы і свядома скажае іншыя. Вывучэнне дакументальна пацвярджаемай храналогіі падзей і сведчанняў відавочцаў кажа аб тым, што дзеянні супрацоўнікаў Крупскага РАУС і ПМСП УУС Мінаблвыканкама былі абсалютна законныя.

УУС Мінаблвыканкама

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international