Палажанку папярэдзілі наконт выезду за мяжу

2011 2011-11-02T16:35:21+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Намесніцу старшыні зарэгістраванага ў Чэхіі «Маладога Фронта» Насту Палажнку сёння без удкаладнення прычын выклікалі ў міліцыю.

-Мяне ў чарговы раз папярэдзілі пра тое, што я не маю права выязджаць за межы краіны.- паведаміла Палажанка «НН». — Я студэнтка Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, і на сесіі мушу ездзіць за мяжу. Калі мне выносілі прысуд, суддзя ўдакладніла, што права на выезд я маю. Начальнік Першамайскага РУУСа сёння прадэманстраваў мне ўказ, паводле якога людзі, асуджаныя на ўмоўны тэрмін і тыя, каму прысуджаны папраўчыя працы, не маюць права выезду з краіны на ўвесь тэрмін пакарання. Гэта ўжо не першы выпадак, калі ўказ апынаецца вышэйшым за закон. Мы будзем разбірацца, а пакуль мяне папярэдзілі, каб я не здзіўлялася, калі мяне здымуць з цягніка. Да гэтага ў мяне чарговы раз узялі адбіткі пальцаў — мы з сябрамі жартуем, што з такой колькасцю знятых адбіткаў ужо можна трапіць у кнігу рэкордаў Гінэса.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international