Моладзевая актывістка Кацярына Рамашкевіч паведамляе пра ціск з боку КДБ

2011 2011-10-21T19:59:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/telefanavannie.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дзяўчына распавядае пра тэлефонныя атакі з боку спецслужбаў, якія распачаліся на гэтым тыдні.

“Цягам некалькіх дзён, дзесьці з аўторка-серады, мне тэлефануюць з Магілёўскага аддзялення КДБ. Знайшлі мяне па месцы прапіскі. Першыя тэлефанаванні былі падобныя на “маякі”, то бок, караценькі званок – і ўсё. Я спрабавала ператэлефаноўваць - скідвалі”, - кажа Кацярына.

Пасля ўсё ж дзяўчыне патэлефанавалі і запыталіся, ці можа яна з’явіцца на размову. На гэта яна адказала, каб выклікалі належным чынам - праз позву.

“У мяне адразу запыталі, ці можна абыйсціся без позвы. Я адказала, што без позвы нікуды ісці не збіраюся”, - зазначае актывістка.

Кацярына з’яўляецца сябрам арганізацыі “Моладзь БНФ” і сябрам Партыі БНФ. І мяркуе, што падставай для інтарэсу да яе асобы з боку спецслужбаў, магчыма, стала тое, што апошнім часам яна больш шчыльна стала займацца грамадскімі справамі, актыўнічаць.

Дзяўчына захацела назваць тыя нумары, з які ёй тэлефанавалі, бо “раптам камусьці гэта дапаможа”. Усе нумары аператара Velcom: (029) 106 60 11, (029) 108 80 33 і (029) 135 46 29.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international