Ушанаваньне памяці ахвяраў Трагедыі на Нямізе

2003 2003-05-29T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Заўтра, 30 мая, – жалобная дата, чацьвертыя ўгодкі трагедыі, калі ў неверагоднай цісканіне ў падземным пераходзе на станцыі метро “Няміга” загінулі 52 чалавекі – у асноўным дзяўчаты ад 13 да 22 гадоў. 53-ці чалавек – 19-гадовы Сяргей Саладкевіч памёр у бальніцы.

30 мая 2003 года сем’і загінуўшых зьбяруцца, каб ушанаваць памяць ахвяраў. Пра гэта ў Грамадскае аб’яднаньне “Праваабарончы цэнтр “Вясна” паведаміла Навакоўская Натальля Міхайлаўна старшыня Грамадскага аб’яднаньня Цэнтр сацыяльнай дапамогі “Няміга-99”: “30 мая на 9.30 мы замовілі памінальную Літургію ў Кафедральным саборы. Пасьля пройдзем праз пераход да капліцы з імёнамі загінуўшых. Увечары на 18.00 у Палацы ветэранаў адбудзецца Вечар памяці. Пасьля канцэрту, у 20.00, бацькі зноў прыйдуць ў пераход на станцыю метро «Няміга», каб ушанаваць памяць дзяцей”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international