viasna on patreon

У Мінску быў затрыманы відэааператар Павал Падабед

2011 2011-04-21T13:55:33+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Аператара затрымалі супрацоўнікі Маскоўскага РУУС Мінска для праверкі дакументаў у час выканання задання рэдакцыі.

21 красавіка ў Мінску на плошчы Незалежнасці супрацоўнікамі міліцыі быў затрыманы  відэааператар інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Павел Падабед.

Па заданні рэдакцыі ён здымаў відэаматэрыял для сюжэту пра зварот групы грамадзян да кіраўніцтва краіны па ініцыяванні стварэння незалежнай грамадскай камісіі па пераглядзе крымінальных і грамадзянскіх спраў.

 У 11.20 пасля таго, як прадстаўнікі групы грамадзян накіраваліся да Дома ўраду для перадачы тэксту звароту старшыне Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ўладзіміру Андрэйчанка, аператара затрымалі супрацоўнікі Маскоўскага РУУС Мінска для праверкі дакументаў.

У 13.00 пасля праверкі дакументаў Подобеда адпусцілі, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства