Правальскага не пусцілі на цырымонію ўзнагароджання ў Віцебскі аблвыканкам

2011 2011-04-02T19:39:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pravalskiuladzimir.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Экс-прэтэндэнт на ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах-2010 У.Правальскі

Экс-прэтэндэнт на ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах-2010 У.Правальскі

Экс-прэтэндэнт на ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах стаў адным з пераможцаў конкурсу  "лепшы прадпрымальнік Віцебскай вобласці ў 2010 годзе". Аднак на цырымонію ўзнагароджання яго не пусцілі: калі 1 красавіка Уладзімір  Правальскі з жонкай прыбылі на ўрачыстасць, сакратар аргкамітэта сустрэў яго словамі: “Вам туды нельга”. Прыз так і застаўся ў аблвыканкаме.

Уладзімір Правальскі распавёў, што спрабаваў звярнуцца ў міліцыю – набраў 102 з мабільнага тэлефона. Аднак нарад не прыехаў, а прадстаўнікі міліцэйскай аховы аблвыканкаму пацвердзілі, што ёсць распараджэнне не пускаць яго на цырымонію.

Спадар Правальскі звязвае гэты інцыдэнт са сваёй нядаўняй ініцыятывай правядзення рэферэндума аб недаверы Лукашэнку.

Нагадаем, што віцебскі прадпрымальнік меў намер асабіста балатавацца на мінулых прэзідэнцкіх выбарах, аднак ЦВК адмовіў яму ў праве быць кандыдатам, прызнаўшы даставернымі толькі 118 подпісаў з больш як 100 000, дасланых для рэгістрацыі.

Што да выпадку з цырымоніяй узнагароджання, то Правальскі расцэнвае гэта як помсту віцебскіх уладаў і мае намер абараняць свае правы  з дапамогай юрыстаў. Ён будзе дамагацца ўручэння прызначанага для яго прыза — і менавіта ва ўрачыстай абстаноўцы, як вызначана рэгламентам конкурса.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства