Уладзімір Правальскі ініцыюе рэферэндум за адстаўку Лукашэнкі
Экс-прэтэндэнт на ўдзел у мінулых прэзідэнцкіх выбарах, віцебскі прадпрымальнік Уладзімір Правальскі звярнуўся да суграмадзянаў з прапановай далучацца да ініцыятыўнай групы па правядзенні рэспубліканскага рэферэндума за адстаўку дзейнага прэзідэнта.
Зварот да грамадзянаў Беларусі, накіраваны ў сродкі масавай інфармацыі, размешчаны на асабістым сайце Уладзіміра Правальскага.
Экс-прэтэндэнт на ўдзел у мінулых прэзідэнцкіх выбарах прапануе далучыцца да ініцыятыўнай групы ўсім ахвотным. Паводле спадара Правальскага, прычынай для адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі можа быць “страта даверу да яго з боку выбаршчыкаў Рэспублікі Беларусь”.
Уладзімір Правальскі меў намер балатавацца на прэзідэнцкую пасаду, але ў шэраг кандыдатаў не трапіў: ЦВК прызнаў сапраўднымі толькі 118 з больш як 100 тысяч пададзеных на разгляд подпісаў за яго вылучэнне.
“Праваабарончая хроніка”