viasna on patreon

Праваабаронца скардзіцца ў гарадскі суд на КДБ

2011 2011-03-29T12:27:05+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/houshapravaabaronca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Сяргей Гоўша

Праваабаронца Сяргей Гоўша

28 сакавіка ў Баранавічах праваабаронца Сяргей Гоўша падаў у гарадскі суд скаргу на КДБ.

У скарзе паведамляецца, што 3 лютага 2011 года праваабаронца быў выкліканы ў Баранавіцкі гарадскі аддзел упраўлення КДБ Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці на допыт у якасці сведкі па так званай “справе 19 снежня”. У адпаведнасці з арт. 62 Канстытуцыі, Сяргей Гоўша прасіў мясцовае КДБ дапусціць да ўдзелу ў працэсуальным дзеянні ў якасці свайго прадстаўніка Пятровіча К. І., які з`яўляецца кваліфікаваным юрыстам.

На жаль, службовыя асобы гарадскога аддзела КДБ, якія вялі допыт – опер-упаўнаважаныя Цімафееў В.А. і Галубкоў В.Г. - у задавальненні хадайніцтва С.Гоўшы адмовілі. Пры гэтым ніякім чынам сваё рашэнне яны не аргументавалі.

Таму Сяргей Гоўша 15лютага напісаў скаргу на імя начальніка гарадскога аддзела КДБ на дзеянні службовых асоб аддзела.  Ён  прасіў прыняць адпаведныя захады дзеля абароны яго правоў і свабодаў і прыцягнуць вінаватых да ўстаноўленнай заканадаўствам адказнасці. Аднак намеснік начальніка УКДБ па Брэсцкай вобласці паведаміў у пісьмовым адказе, што ў выніку праведзенай праверкі парушэння дзеючага заканадаўства з боку службовых асоб упраўлення не ўстаноўлена.

З дадзенай высновай намесніка начальніка УКДБ па Брэсцкай вобласці Сяргей Гоўша не пагадзіўся, таму і звярнуўся ў гарадскі суд. Ён просіць суд прызнаць дзеянні ўпаўнаважаных асоб Баранавіцкага гарадскога аддзела УКДБ неправамернымі, парушаючымі яго канстытуцыйнае права на юрыдычную дапамогу.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства