viasna on patreon

Крымінальная справа аб масавых беспарадках: 39 абвінавачаных, 13 падазраваных і 7 асуджаных

2011 2011-03-23T15:10:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kryminalnajaspravamasbiesparadki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Крымінальная справа аб масавых беспарадках

Крымінальная справа аб масавых беспарадках

Па інфармацыі ПЦ “Вясна”, на 29 сакавіка 2011г. у статусе абвінавачаных знаходзіцца 39 чалавек, з іх 26 утрымліваюцца пад вартай у чаканні суду, 2 – пад хатнім арыштам, 10 – пад падпіскай аб нявыездзе. У статусе падазраваных – 14 чалавек, з іх 2 знаходзяцца па-за межамі краіны, пераважная большасць – пад падпіскай аб нявыездзе. 4 фігуранты крымінальнай справы асуджаныя да пазбаўлення волі, 2 – да штрафаў і 1 – да абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу.   

Праваабарончы цэнтр “Вясна” звяртаецца да ўсіх, хто валодае інфармацыяй пра новых фігурантаў справы аб масавых беспарадках, з просьбай паведаміць нам на электронны адрас infocenter8@gmail.com, каб дапамагчы ім з паўнавартаснай прававой і адвакацкай дапамогай.

Такама два чалавекі асуджаныя па ч.3 арт.339 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.  

Абвінавачаныя па крымінальнай справе па артыкуле 293, частках 1 і 2, Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь "Масавыя беспарадкі"

  1. Арастовіч Аляксандр -давераная асоба М. Статкевіча. Вызвалены з-пад варты 15 лютага пад падпіску аб нявыездзе.
  2. Бандарэнка Зміцер - каардынатар грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь". Знаходзіцца пад вартай у СІЗА КДБ.
  3. Буланаў Дзмітрый – Адбыў 10 сутак адміністратыўнага арышту. 12 студзеня затрыманы на 3 сутак у якасці падазраванага. Знаходзіцца пад вартай у СІЗА №1 на вул. Валадарскага.
  4. Вазняк Сяргей - давераная асоба Ул.Някляева. 29 студзеня вызвалены з-пад варты пад падпіску аб нявыездзе.
  5. Васілевіч Ілля – адбыў 10-сутачны арышт. 5 студзеня затрыманы як падазраваны. Знаходзіцца пад вартай у СІЗА №1 на вул. Валадарскага.
  6. Вінаградаў Павел – актывіст кампаніі “Гавары праўду”. 11 студзеня прад’яўлена абвінавачанне па чч.1 і 2 арт.293. Знаходзіцца пад вартай у СІЗА №1 на вул.Валадарскага.
  7. Гнедчык Алег – з 6 па 9 студзеня знаходзіўся пад вартай і дапытваўся як падазраваны. 25 сакавіка прад’яўлена абвінавачанне і абраная іншая мера стрымання - пад вартай. Знаходзіцца ў СІЗА па вуліцы Валадарскага.
  8. Грыбко Арцём - адбыў 10 сутак адміністратыўнага арышту за ўдзел у акцыі пратэсту. 12 студзеня затрыманы ў межах крымінальнай справы, прад'яўлена абвінавачанне. Знаходзіцца пад вартай у СІЗА №1 на вул. Валадарскага.
  9. Даронін Дзмітрый Міхайлавіч - 28-гадовы жыхар Менску. Затрыманы 14 сакавіка на працоўным месцы. У статусе падазраванага на трое сутак быў змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання па вул.Акрэсціна.17 сакавіка пераведзены ў СІЗА па вул.Валадарскага. Абвінавачанне прад'яўлена 22 сакавіка.
  10. Дзмітрыеў Андрэй - кіраўнік перадвыбарнага штаба Ул.Някляева. Вызвалены з-пад варты 3 студзеня пад падпіску аб нявыездзе.
  11. Дрозд Дзмітрый – сябра ініцыятыўнай групы А.Саннікава. Адбыў 10-сутачны арышт за ўдзел у акцыі пратэсту. 1 лютага ўзяты пад варту на 3 сутак у якасці падазраванага па ч.2 арт. 293 КК, прад’яўлена абвінавачанне. Знаходзіцца пад вартай у СІЗА №1 на вул. Валадарскага.
  12. Казакоў Сяргей – актывіст “Еўрапескай Беларусі”. 27 студзеня затрыманы ў якасці падазраванага, прад’яўлена абвінавачанне. Знаходзіцца пад вартай у СІЗА №1 на вул. Валадарскага.
  13. Квяткевіч Аляксандр – адбыў 12-сутачны арышт за ўдзел у акцыі 19 снежня. 4 студзеня затрыманы як падазраваны, прад'яўлена абвінавачанне. Знаходзіцца пад вартай у СІЗА КДБ.
  14. Кіркевіч Алесь – актывіст “Маладога Фронту” з Гродна. Адбыў 10-сутачны арышт за ўдзел у акцыі салідарнасці 24 снежня. 28 студзеня затрыманы ў якасці падазраванага, прад’яўлена абвінавачанне. Знаходзіцца пад вартай у СІЗА КДБ.
  15. Класкоўскі Аляксандр - былы супрацоўнік міліцыі. Знаходзіцца пад вартай у СІЗА КДБ.Прад'яўлена абвінавачанне па чч.1 і 2 арт.293, таксама ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК) і ў самавольным прысваенні звання ці ўлады службовай асобы (арт. 382 КК). 
  16. Кобец Уладзімір - кіраўнік перадвыбарнага штаба А.Саннікава. Знаходзіўся пад вартай. З 26 студзеня - пад падпіскай аб нявыездзе.
  17. Корбан Алег - адзін з кіраўнікоў моладзевай арганізацыі АГП "Маладыя дэмакраты". 7 студзеня вызвалены з-пад варты пад падпіску аб нявыездзе.
  18. Ліхавід Мікіта - актывіст Руху "За свабоду". Пастанова пра 15-сутачны арышт адменена, пераведзены ў статус абвінавачанага. Знаходзіцца пад вартай у СІЗА №1 на вул. Валадарскага. 21 лютага выстаўлена канчатковае абвінавачанне ва ўдзеле ў масавых беспарадках 19 снежня.
  19. Лобан Уладзімір – 29 снежня адбыў 10-сутачны адміністрацыйны арышт на Акрэсціна. Пасля затрыманы як падазраваны па крымінальнай справе, прад'яўлена абвінавачанне. Знаходзіцца пад вартай у СІЗА №1 на вул. Валадарскага.
  20. Лябедзька Анатоль - старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі. Знаходзіцца пад вартай у СІЗА КДБ.
  21. Марцалеў Сяргей - кіраўнік выбарчага штаба М.Статкевіча. Знаходзіцца пад вартай у СІЗА КДБ.
  22. Мірзаянаў Фёдар – адбыў 15-сутачны арышт за ўдзел у акцыі пратэсту. 25 студзеня дастаўлены на допыт у следчае ўпраўленне, пасля допыту ўзяты пад варту на 3 сутак як падазраваны па крымінальнай справе. 1 лютага прад’яўена абвінавачанне.  Знаходзіцца пад вартай у СІЗА №1 на вул. Валадарскага.
  23. Міхалевіч Аляксей экс-кандыдат у прэзідэнты. Знаходзіўся пад вартай у СІЗА КДБ. 19 лютага выпушчаны пад падпіску аб нявыездзе. Па некаторай інфармацыі, уноч на 14 сакавіка з'ехаў з Беларусі.
  24. Някляеў Уладзімір экс-кандыдат у прэзідэнты. 29 студзеня - вызвалены з-пад варты з СІЗА КДБ пад хатні арышт.
  25. Пазняк Андрэй – пакараны штрафам у памеры 30 б.в. Пасля навагодніх святаў затрыманы ў межах крымінальнай справы, узяты пад варту. Прад'яўлена абвінавачанне па арт.293 КК. Утрымліваецца пад вартай у СІЗА №1 на вул.Валадарскага.
  26. Палажанка Анастасія - намеснік  старшыні "Маладога Фронту". Утрымлівалася пад вартай у СІЗА КДБ. 17 лютага вызвалена пад падпіску аб нявыездзе.
  27. Паўлаў Анатоль - давераная асоба Я.Раманчука. 7 студзеня вызвалены з-пад варты пад падпіску аб нявыездзе.
  28. Пратасеня Андрэй – падчас выбараў быў валанцёрам у агітацыйнай кампаніі кандыдата Я.Раманчука. Затрыманы 9 лютага, бліжэй да вечара. Хутчэй за ўсё, ператрус у кватэры, дзе Андрэй пражывае з бацькамі, быў праведзены ўжо пасля затрымання. Прад’яўлена абвінавачанне па ч.2 арт.293. Утрымліваецца пад вартай у СІЗА КДБ.
  29. Радзіна Наталля - журналістка, рэдактар інтэрнэт-сайта charter97.org. Утрымлівалася пад вартай у СІЗА КДБ. 28 студзеня вызвалена пад падпіску аб нявыездзе.
  30. Рымашэўскі Віталь экс-кандыдат у прэзідэнты. 31 снежня 2010г. вызвалены з-пад варты пад падпіску аб нявыездзе.
  31. Саннікаў Андрэй экс-кандыдат у прэзідэнты. Знаходзіцца пад вартай у СІЗА КДБ.
  32. Севярынец Павел - давераная асоба В.Рымашэўскага. Знаходзіцца пад вартай у СІЗА КДБ.
  33. Статкевіч Мікалай экс-кандыдат у прэзідэнты. Знаходзіцца пад вартай у СІЗА КДБ. Падчас следства абвінавачанне было зменена з ч.2 на ч.1 арт.293 КК.
  34. Ус Дзмітрый – экс-кандыдат у прэзідэнты. Быў затрыманы ўноч з 19 на 20 снежня пасля масавай акцыі пратэсту. Утрымліваўся ў СІЗА КДБ. Удзень 20 снежня выпушчаны пад падпіску аб нявыездзе. 18 сакавіка прад’яўлена абвінавачанне па ч.1 арт.293 КК.
  35. Федаркевіч Алег - удзельнік акцыі 19 снежня. Пастанова аб 10-сутачным арышце адменена, пераведзены ў статус падазраванага па крымінальнай, прад'яўлена абвінавачанне. Знаходзіцца пад вартай у СІЗА №1 на вул.Валадарскага.
  36. Фядута Аляксандр - палітолаг, адзін з каардынатараў перадвыбарнага штаба Ул.Някляева. Знаходзіцца пад вартай у СІЗА КДБ.
  37. Халіп Ірына - журналістка, жонка Андрэя Саннікава. Утрымлівалася пад вартай у СІЗА КДБ. 29 студзеня вызвалена пад хатні арышт.
  38. Хамічэнка Уладзімір – за ўдзел у акцыі быў арыштаваны на 15 сутак. Пераведзены ў статус падазраванага па крымінальнай справе. Прад’яўлена абвінавачанне. Знаходзіцца пад вартай.
  39. Яроменак Уладзімір – актывіст “Маладога Фронту”. Адбыў 15-сутачны арышт за ўдзел у акцыі салідарнасці 20 снежня. Яшчэ 7 сутак правёў у ЦІП на вул.Акрэсціна пасля допыту ў КДБ у якасці сведкі па крымінальнай справе аб масавых беспарадках. 28 студзеня затрыманы ў якасці падазраванага па дадзенай справе, прад’яўлена абвінавачанне. Знаходзіцца пад вартай у СІЗА па вул.Валадарскага.

Падазраваныя па крымінальнай справе па артыкуле 293, частках 1 і 2, Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь "Масавыя беспарадкі"

  1. Апішаў Дзмітрый - пасля адбыцця 11-сутачнага арышту ўручана пастанова аб прызнанні падазраваным па ч.2 арт.293.
  2. Васілеўскі Аляксандр – адбыў 15 сутачны арышт, 12 студзеня затрыманы дома ў якасці падазраванага; вызвалены ўдзень 14 студзеня.
  3. Гусельцаў Дзяніс - быў затрыманы 21 сакавіка ў якасці падазраванага па ч.2 арт. 293.  Быў змешчаны пад варту на 3 сутак, пасля чаго быў адпушчаны пад абавязальніцтва пра яўку. 
  4. Давыдзенка Антон – пасля адбыцця 10-сутачнага арышту затрыманы як падазраваны, 2 дні правёў пад вартай. 31 снежня адпушчаны.
  5. Каваленка Усевалад – магчымы падазраваны, адбыў 15-сутачны арышт на Акрэсціна.
  6. Кастусёў Рыгор – экс-кандыдат у прэзідэнты.
  7. Клюеў Сяргей - 3 студзеня пасля адбыцця 15 сутачнага арышту прад’яўлена пастанова аб прызнанні яго падазраваным.
  8. Красноў Мікіта – статус падазраванага быў указаны ў пастанове на правядзенне вобыску супрацоўнікамі КДБ 27 снежня. Знаходзіцца за межамі Беларусі.
  9. Мацукевіч Віталь - быў затрыманы 21 сакавіка ў якасці падазраванага па ч.2 арт. 293.  Змешчаны пад варту на 3 сутак. 23 сакавіка гарадской пракуратурай санкцыянаваная мера стрымання ў выглядзе змяшчэння пад варту. Знаходзіцца ў СІЗА КДБ.
  10. Мікалаеў Андрэй - затрыманы ўвечары 11 студзеня дома пасля правядзення ператрусу, на трое сутак быў змешчаны ў ІЧУ на Акрэсціна. Увечары 14 студзеня вызвалены.  
  11. Навіцкі Леанід – давераная асоба Андрэя Саннікава. Знаходзіцца за межамі краіны.
  12. Шарстоў Аляксей - 23-гадовы студэнт быў затрыманы ў якасці падазраванага ўвечары 21 сакавіка. Змешчаны пад варту ў СІЗА на вул. Валадарскага на 3 сутак, пасля чаго быў адпушчаны пад абавязальніцтва пра яўку.  
  13. Шыдлоўскі Дзяніс – адбыў 10 сутак адміністратыўнага арышту за ўдзел у акцыі пратэсту 19 снежня. 2 лютага ўзяты пад варту на 3 сутак у якасці падазраванага. Вызвалены з-пад варты.

Асуджаныя па крымінальнай справе па артыкуле 293, частках 1 і 2, Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь "Масавыя беспарадкі"

01. Парфянкоў Васіль – актывіст штаба Ул.Някляева. Быў затрыманы 4 студзеня ў якасці падазраванага, утрымліваўся пад вартай у СІЗА №1 на вул.Валадарскага. Было прад’яўлена абвінавачванне па ч.2 арт.293 – “удзел у масавых беспарадках”. Судом Фрунзенскага раёна г. Мінска (суддзя Вольга Комар) 17.02.2011 асуджаны да 4-х гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму.  

02. Атрошчанкаў Аляксандр - прэс-сакратар перадвыбарнага штаба А. Саннікава. Знаходзіўся пад вартай у СІЗА КДБ. Прад'яўлена абвінавачанне па ч.2 арт.293. Судовы працэс распачаўся 01.03.2011 г. у судзе Фрунзенскага р-ну Менска. 02.03.2011 суддзя Таццяна Чэркас вынесла прысуд: 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму.  

03. Новік Дзмітрый – затрыманы 23 снежня позна ўвечары дома ў Баранавічах як падазраваны па крымінальнай справе. Абвінавачанне прад’яўлена 30 снежня па ч.2 арт. 293 КК – “удзел у масавых беспарадках”. Знаходзіўся пад вартай у СІЗА №1 на вул. Валадарскага. Судовы працэс распачаўся 01.03.2011 г. у судзе Фрунзенскага р-ну Менска. 02.03.2011 суддзя Таццяна Чэркас вынесла прысуд: тры з паловай гады калоніі ўзмоцненага рэжыму.

04. Малчанаў Аляксандр – удзельнік акцыі 19 снежня. Затрыманы 6 студзеня дома ў Барысаве ў межах крымінальнай справы, прад'яўлена абвінавачанне па ч.2 арт.293. Знаходзіўся пад вартай у СІЗА КДБ. Судовы працэс распачаўся 01.03.2011 г. у судзе Фрунзенскага р-ну Менска. 02.03.2011 суддзя Таццяна Чэркас вынесла прысуд: тры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму.

05. Брэус Арцём – грамадзянін Расійскай Федэрацыі. Быў затрыманы 19 снежня і пакараны арыштам на 10 сутак. Вызвалены 29 снежня разам з іншымі расіянамі. Праз паўгадзіны зноў затрыманы ў межах крымінальнай справы, абвінавачанне прад'яўлена 5 студзеня – ч.2 арт.293. Знаходзіўся пад вартай у СІЗА №1 на вул. Валадарскага. Працэс па справе ў судзе Маскоўскага раёну Менска распачаўся 22.02.2011, у сувязі з перапрад’яўленнем абвінавачвання працягваўся 01.03.2011. Апошнія судовыя слуханні адбыліся 10.03.2011, калі суддзя Любоў Сямахіна вынесла прысуд: пакаранне ў выглядзе штрафу памерам у 300 базавых велічынь. Вызвалены ў залі суду.  

06.  Гапонаў Іван – грамадзянін Расійскай Федэрацыі. Быў затрыманы 19 снежня і пакараны арыштам на 10 сутак. Вызвалены 29 снежня разам з іншымі расіянамі. Праз гадзіну забралі з дому ў межах крымінальнай справы. Абвінавачанне прад'яўлена 5 студзеня – ч.2 арт.293. Знаходзіцца пад вартай у СІЗА №1 на вул. Валадарскага. Працэс па справе ў судзе Маскоўскага раёну Менска распачаўся 22.02.2011, у сувязі з перапрад’яўленнем абвінавачвання працягваўся 01.03.2011. Апошнія судовыя слуханні адбыліся 10.03.2011, калі суддзя Любоў Сямахіна вынесла прысуд: пакаранне ў выглядзе штрафу памерам у 300 базавых велічынь. Вызвалены ў залі суду.  

07. Мядзведзь Дзмітрый – пасля адбыцця 10-сутачага арышту затрыманы па крымінальнай справе. 6 студзеня прад’яўлена абвінавачанне па чч.1 і 2 арт.293. Змешчаны пад варту ў СІЗА №1 на вул. Валадарскага. Канчатковае абвінавачанне - па ч.2 арт.293 КК РБ. Працэс па справе ў судзе Маскоўскага раёну Менска распачаўся 01.03.2011, у сувязі з перапрад’яўленнем абвінавачвання працягнуўся 10.03.2011. Суддзя Алена Рудніцкая  вынесла прысуд: 3 гады абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу.

Артыкул 293 "Масавыя беспарадкі"

1. Арганізацыя масавых беспарадкаў, якія суправаджаюцца гвалтам над асобай, пагромамі, падпаламі, знішчэннем маёмасці, узброеным супрацівам прадстаўнікам улады,

- караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад пяці да пятнаццаці гадоў.

2. Удзел у масавых беспарадках, якое выказалася ў непасрэдным здзяйсненні дзеянняў, названых у частцы першай дадзенага артыкула,

- караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да васьмі гадоў.

 

Крымінальная справа па артыкуле 339 ч.3 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь "Хуліганства"

1. Дашкевіч Зміцер - старшыня "Маладога Фронту"
2. Лобаў Эдуард - актывіст "Маладога Фронту”

Затрыманыя 18 снежня, абодвум прад'яўлены абвінавачанні ў асабліва злосным хуліганстве. Утрымліваліся пад вартай у турме ў Жодзіне. 2 сакавіка абодва пераведзеныя ў Менск - у СІЗА №1 па вул.Валадарскага.

Працэс па справе праходзіў 22-24 сакавіка 2011г. ў судзе Маскоўскага раёна г.Менска. Суддзя - Алена Шылько. Дзяржаўны абвінаваўца - К. Мазоўка. 24 сакавіка абвешчаны прысуд: Зм.Дашкевічу - 2 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, Э.Лобаву - 4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

 Артыкул 339 "Хуліганства"

1. Наўмысныя дзеянні , якія груба парушаюць грамадскі парадак і выказваюць відавочную непавагу да грамадства, што суправаджаюцца ўжываннем гвалту або пагрозай яго ўжывання альбо знішчэннем або пашкоджаннем чужой маёмасці альбо адрозніваючыеся па сваім змесце выключным цынізмам (хуліганства)

2. Хуліганства, здзейсненае паўторна, альбо групай асоб, альбо звязанае з супрацівам асобе, якая прыпыняе хуліганскія дзеянні, альбо спалучанае з прычыненнем меней цяжкага цялеснага пашкоджання (злоснае хуліганства)

3. Дзеянні, прадугледжаныя часткамі першай або другой адзенага артыкула, здзейсненыя з ужываннем зброі, іншых прадметаў, якія выкарыстоўваюцца ў якасці зброі для прычынення цялесных пашкоджанняў, ужываннем выбуховых рэчываў або выбуховых прылад альбо  здзейсненыя з пагрозай іх ужывання, пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства (асабліва злоснае хуліганства)

- караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства