Мікіту Краснову праз суседзяў перадалі позву на допыт

2011 2011-02-14T11:48:11+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/krasnoumikita.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як стала вядома, супрацоўнікі крымінальнага вышуку наведалі бацькоў Мікіты ў пятніцу, 11 лютага, аднак тыя не адчынілі дзверы. Тады яны распыталі пра актывіста ў суседзяў і праз іх перадалі для яго позву на допыт.

Мікіта Красноў – былы лідэр дэмакратычнай арганізацыі “Вольная моладзь”, адзін з лідэраў кампаніі “Грамадзянін”. Падчас прэзідэнцкіх выбараў-2010 збіраў подпісы за вылучэнне ў кандыдаты Алеся Міхалевіча, а таксама назіраў за ходам выбараў. Не выключана, што незадаволенасць уладаў выклікаў шэраг пададзеных І.Красновым скаргаў на парушэнні выбарчага заканадаўства з боку ініцыятыўнай групы А.Лукашэнкі.

Нягледзячы на тое, што актыўнага ўдзелу у падзеях Плошчы-2010 М.Красноў не браў, пасля 19 снежня былі праведзены ператрусы па трох адрэсах яго верагоднага месца пражывання.  На дадзены момант імя актывіста значыцца ў спісе падазраваных па артыкуле 293 КК – “Масавыя беспарадкі”. Статус падазраванага па дадзенай крымінальнай справе быў указаны ў пастанове на правядзенне вобыску супрацоўнікамі КДБ 27 снежня, але да таго дня Мікіта Красноў ужо пакінуў краіну.     

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international