Някляева дапыталі ў КДБ

2011 2011-02-08T12:46:51+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Упершыню пасьля зьмены меры стрыманьня на хатні арышт экс-кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева вазілі на допыт у КДБ. Пра гэта паведаміла Інтэрфаксу адвакат Тамара Сідарэнка.

Допыт прайшоў 7 лютага і цягнуўся каля гадзіны. Адвакат адмовілася паведаміць падрабязнасьці, бо адвакаты фігурантаў справы аб масавых беспарадках у Менску далі падпіску пра неразгалошваньне таямніцы сьледзтва.

Сідарэнка ня выключыла, што тэрміны папярэдняга расьсьледаваньня для яе падабароннага будуць працягнуты.

"Двухмесячны тэрмін сьледзтва сканчаецца 19 лютага, але, хутчэй за ўсё, ён будзе працягнуты. Пакуль што гаворка аб тым, што матэрыялы справы рыхтуюцца ў суд, не ідзе".

У канцы студзеня Някляева выпусьцілі з-пад варты ў СІЗА КДБ і зьмясьцілі пад хатні арышт з аховай. 19 сьнежня яго зьбілі і даставілі ў шпіталь, а адтуль забралі ў СІЗА КДБ.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international