Допыты ў Салігорску, Брэсце, Баранавічах (дадаецца)

2011 2011-02-03T14:49:51+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Салігорску супрацоўнікі мясцовай управы КДБ 3 лютага дапыталі давераную асобу Андрэя Саньнікава Уладзіміра Лемеша. Допыт працягваўся каля чатырох гадзін. Пра сутнасьць пытаньняў Лемеш распавядаць адмовіўся, паколькі падпісаў паперу аб неразгалошваньні таямніцы следства.

* * *

Ва Упраўленні КДБ па Брэсцкай вобласці дапыталі давераную асобу Мікалая Статкевіча Віктара Чайкоўскага. Яго дапытвалі па справе аб масавых беспарадках 19 снежня ў Мінску. Допыт доўжыўся дзве гадзіны, пасля чаго з актывіста ўзялі распіску аб неразгалошванні. Віктар Чайкоўскі, які 19 снежня быў затрыманы міліцыяй, а наступнага дня асуджаны за нібыта хуліганства, лічыць, што ў супрацоўнікаў КДБ нічога канкрэтнага па справе Міколы Статкевіча няма.

* * *

У Баранавічах супрацоўнікі КДБ, не дачакаўшыся прыходу Віктара Цяпіна на допыт, наведалі яго на працы. Па словах Віктара Цяпіна, супрацоўнікаў КДБ цікавіла асоба Уладзіміра Някляева. Віктар Цяпін таксама лічыць, што ў супрацоўнікаў КДБ няма фактаў па справе аб масавых беспарадках і цяпер яны стараюцца што-небудзь знайсці ў падтымку абвінаваўчанга акта.

* * *

Ізноў жа ў Баранавічах  3 лютага ў КДБ дапыталі Мікалая Чарнавуса, давераную асобу кандыдата ў прэзідэнты на выбарах-2010 Рыгора Кастусёва. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international