Ператрус на кватэры Уладзіміра Лазоўскага

2011 2011-02-02T20:09:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/peratrusy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па словах Уладзіміра Лазоўскага, вобшук у яго дома праводзілі трое супрацоўнікаў спецслужбаў, якія забралі ў яго тры кампакт-дыскі, паведамляе Praca-by.info. Прафсаюзны актывіст кажа, што на адным дыску была музыка, на двух іншых – старые кампутарныя праграмы. Кампутарнай тэхнікі ў кватэры не было.

Ператрус праводзіўся ў рамках крымінальнай справы аб масавых беспарадках па падзеях 19 снежня. Спецслужбістаў цікавіла ўсё, што можа датычыцца прэзідэнцкіх выбараў, а таксама дзейнасць незалежных прафсаюзаў і аб’яднаных дэмакратычных сілаў. Супрацоўнікі КДБ спрабавалі распытаць У.Лазоўскага пра дзейнасць СПМ, аднак ён заявіў, што свабодны прафсаюз металістаў не мае да справы аб беспарадках ніякага дачынення.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства