Вайсковыя контрразведчыкі спрабуюць высветліць асобы ўсіх удзельнікаў акцыі 19 снежня

2011 2011-02-03T11:04:28+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Андрэй Мікалаеў, адзін з фігурантаў крымінальнай справы, распачатай КДБ пасля падзей 19 снежня, зноў наведаў вайсковую контрразведку. Следчы цікавіўся, ці памятае Андрэй нейкія іншыя падрабязнасці таго, як развіваліся падзеі каля Дома ўраду.

Яму прапанавалі некалькі дзесяткаў фотаздымкаў і спыталі, ці ведае ён каго-небудзь з гэтых людзей, ці можа нешта распавесці пра тое, як яны сябе паводзілі. 

Андрэй Мікалаеў лічыць, што на фотаздымках тыя, каго ўлады яшчэ не змаглі ідэнтыфікаваць і звяртаюцца за дапамай да іншых удзельнікаў акцыі.

Хутчэй за ўсё, перад рознымі спецслужбамі пастаўлена задача ідэнтыфікаваць асобы ўсіх удзельнікаў акцыі 19 снежня, а гэта, па розных падліках, не менш за 40 000 чалавек. Магчыма, з гэтай мэтай іншыя следчыя тэлефануюць людзям, мабільнікі якіх зафіксавалі ў зоне правядзення дэманстрацыі і мітынгу. 

Раней “Народная Воля” распавядала аб тым, што людзей выклікалі на допыты ў вайсковую контрразведку. Пакуль невядома, ці задзейнічалі вайскоўцаў толькі для таго, каб тыя дапамаглі высветліць прозвішчы ўдзельнікаў акцыі, ці яны самі будуць весці следства і перадаваць справы ў суды. Тады паўстае пытанне: хто ў такім выпадку будзе выступаць у судзе ў якасці абвінаваўцы?

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international