Крысьціну Шацікаву дапыталі ў КДБ

2011 2011-02-01T16:55:03+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shacikava.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Крысціна Шацікава.

Крысціна Шацікава.

Актывістку  грамадзянскай кампаніі «Наш дом» з Магілёву Крысьціну Шацікаву сёньня тры гадзіны дапытвалі ў абласным упраўленьні КДБ. Позву актывістцы прынесьлі 31 студзеня на адрас пражываньня ў Магілёве. У ёй пазначана, што яе выклікаюць як сьведку. Допыт праводзіў  опэрупаўнаважаны Рошчын А.

Магілёўская актывістка Хрысціна Шацікава была затрыманая 19 снежня каля 23.30 ў арцы, па якой можна прайсці ад плошчы Незалежнасці да вуліцы Ленінградскай — ужо пасля разгону акцыі. Шацікава кажа, што яна з сябрамі спрабавала бараніць людзей ад амонаўскай зачысткі. У двары Кастрычніцкага РУУСа яе збілі амонаўцы і яна з моцнымі крывацёкамі патрапіла ў лякарню.

31 сьнежня Партызанскі суд пакараў Крысьціну Шацікаву штрафам у памеры трыццаці базавых велічыняў за ўдзел у акцыі пратэсту на плошчы Незалежнасьці 19 сьнежня. Судовае паседжаньне праходзіла без адказьніцы. Пра пакараньне ёй паведамілі афіцыйным лістом.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international