Праведзены ператрус у Антона Койпіша (абноўлена)

2011 2011-02-01T13:29:54+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kojpish.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Антон Койпіш

Антон Койпіш

Каля гадзіны дня актывісту моладзевага крыла Партыі БНФ Антону Койпішу патэлефанавалі супрацоўнікі КДБ. Яны заявілі, што маюць пастанову аб правядзенні ператрусу па месцы пражывання актывіста.

Антон Койпіш паспеў паведаміць праз тэлефон аб хуткім ператрусе сваёй маці, якая скіравалася дахаты.

Антон Койпіш вядомы як адзін з фігурантаў “справы 14-ці”. У 2008 годзе ён прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за ўдзел у акцыі пратэсту прадпрымальнікаў.

***

У Мінску пачаўся ператрус на кватэры Антона Койпіша. Пры ператрусе прысутнічаюць бацькі Антона, трое супрацоўнікаў КДБ, двое панятых і выкліканы следчай групай супрацоўнік міліцыі. Самога Антона ў дадзены момант у кватэры няма.

У кватэру не былі дапушчаны прадстаўнікі Міжнароднай назіральнай місіі. Супрацоўнікі КДБ адмовіліся прадаставіць інфармацыю пра тое, у рамках якой справы вядзецца вобшук, і пра статус Антона Койпіша. Супрацоўнік міліцыі, які перапісаў пашпартныя дадзеныя прадстаўнікоў назіральнай місіі, адмовіўся прад’явіць свае дакументы. Зараз прадстаўнікі місіі дзяжураць каля кватэры Антона Койпіша. 

У 16-30 ператрус скончыўся. У выніку канфіскаваныя 3 кампутары і іншыя носьбіты інфармацыі, друкаваныя выданні. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international