Сваякі палітвязняў заклікалі сабрацца з партрэтамі каля ўваходу ў КДБ а 18-й

2011 2011-01-19T10:51:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сёння месяц ад часу разгону Плошчы і арыштаў.

 

Роўна праз месяц пасля крывавай правакацыі, 19 студзеня, сябры, сваякі, звычайныя беларусы з партрэтамі рэпрэсаваных збяруцца ў 18.00 каля цэнтральнага ўваходу КДБ у Менску, каб падтрымаць вязняў — арыштаваных кандыдатаў у прэзідэнты, актывістаў і журналістаў.

У зняволенні застаюцца кандыдаты ў прэзідэнты Алесь Міхалевіч, Уладзімір Някляеў, Андрэй Саннікаў, Мікалай Статкевіч, давераныя асобы кандыдатаў Павел Севярынец, Анатоль Лябедзька, Сяргей Марцалеў, Аляксандр Арастовіч, Зміцер Бандарэнка, Уладзімір Кобец, журналісты Ірына Халіп, Наталля Радзіна, Аляксандр Атрошчанкаў, актывісты Настасся Палажанка ды іншыя.

А ў 20–00 на знак салідарнасці на плошчы Незалежнасці будуць запаленыя свечкі.

Аналагічныя акцыі пройдуць па ўсім свеце.

Сайт «Хартыя-97» выканаў і прапануе партрэты вязняў, якія можна раздрукаваць.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international