Рымашэўскага выклікаюць на допыт у КДБ

2011 2011-01-19T10:44:33+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сустаршыню Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі, экс-кандыдата ў прэзыдэнты Віталя Рымашэўскага сёньня выклікаюць на допыт у КДБ.

У БХД не выключаюць, што гэта можа быць зьвязана з тым, што 19 студзеня спаўняецца месяц з часу жорсткага разгону мірнай акцыі пратэсту на плошчы Незалежнасьці ў Менску, масавага зьбіцьця і затрыманьня грамадзянаў і пачатку беспрэцэдэнтнага штодзённага ўціску грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі.

У гэты ж дзень абвешчаны агульнабеларускі дзень малітвы за палітвязьняў, а таксама іншыя акцыі салідарнасьці.

"Мы зьвяртаемся да ўсіх вернікаў Беларусі падтрымаць гэтую ініцыятыву, бо ў нашай краіне дагэтуль пануе дух страха, абыякавасьці і хлусьні. Прывід камунізму, сталінскіх рэпрэсіяў 1937-га года вярнуўся ў апошні месяц у Беларусь. Але хрысьціяне ведаюць, што гэты дух выганяецца толькі ўзмоцненай малітвай да Госпада. Апроч салідарнасьці і падтрымкі, патрэбная малітва за ўсіх зьняволеных і за Беларусь", - заявіў  Віталь Рымашэўскі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international