КДБ папярэдзіла магілёўскага Зміцера Салаўёва за ўскладаньне кветак

2011 2011-01-12T13:12:50+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/salaujou2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Зміцер Салаўёў, старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі ПБНФ

Зміцер Салаўёў, старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі ПБНФ

Намесьнік магілёўскай гарадской суполкі партыі БНФ Зміцер Салаўёў сёньня атрымаў папярэджаньне ў абласным упраўленьні КДБ. Папярэджаньне актывісту вынесенае за неаднаразовыя спробы ўдзелу ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. Такімі мерапрыемствамі супрацоўнік КДБ палічыў ўскладаньні кветак 25 сакавіка і 26 сакавіка мінулага году да памятных знакаў у Магілёве.

Разам з Салаўёвым у якасці грамадскага прадстаўніка ў КДБ патрапіў і  праваабаронца Барыс Бухель. Прычым, дазваляючы прысутнічаць пры размове яму паведамілі: “Бачыце, якое ў нас пацяпленьне, нават Вам не адмаўляем прысутнічаць”.

Магілёскія праваабаронцы паведамляюць, што папярэджаньне будзе абскарджанае ў судовым парадку.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international