ААН прызнала, што ў Беларусі быў факт катавання непаўналетняга

2011 2011-01-10T11:28:18+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Камітэт ААН па правах чалавека вызначыў факт парушэння грамадзянскіх правоў непаўналетняга асуджанага гамяльчаніна ў часе разгляду крымінальнай справы.

Як распавёў БелаПАН праваабаронца Раман Кісляк, з індывідуальным паведамленнем у камітэт яшчэ 10 снежня 2004 года звярнулася маці асуджанага Ганна Карэба. Яе 17-гадовы сын Зміцер быў затрыманы 17 верасня 2001 па падазрэнні ў забойстве мужчыны, цела якога са шматлікімі колатымі ранамі было знойдзена 24 траўня таго ж года ў двары гомельскай сярэдняй школы № 2.

5 красавіка 2002 судовая калегія па крымінальных справах Гомельскага абласнога суда прызнала Змітра вінаватым у забойстве з асаблівай жорсткасцю, неаднаразовым замаху на крадзеж і выракла да 12 гадоў пазбаўлення волі.

У сваёй скарзе ў Камітэт ААН па правах чалавека маці асуджанага заявіла, што пасля затрымання яе сын падвяргаўся пагрозам, зневажанням і збіццю з боку супрацоўнікаў міліцыі з мэтай атрымання ад яго прызнання ў здзяйсненні забойства. Не вытрымаўшы прэсінгу, як сцвярджае жанчына, сын даў прызнальныя паказанні, ад якіх пасля адмовіўся.

Такім чынам, камітэт ААН прызнаў, што ў ізалятары непаўналетняга катавалі. Паводле праваабаронцы Рамана Кісляка, камітэт нячаста разглядае справы аб парушэнні правоў дзяцей.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international