Праваабаронца Наста Лойка дапытана ў КДБ у якасці сведкі

Наста Лойка
Наста Лойка

У 20.30 завершыўся допыт праваабаронцы Насты Лойкі ў КДБ. Наста паведаміла, што яна дапытана ў якасці сведкі па падзеях 19 снежня ў Мінску, але паколькі яна дала падпіску аб неразгалошванні, то падрабязнасці допыту паведаміць не можа. Праваабаронца адзначыла толькі, што большасць пытанняў датычылася яе ранейшай актыўнасці ў моладзевай арганізацыі “Малады Фронт”. Нагадаем, што падчас ператрусу, які быў праведзены ў Насты Лойкі сёння, былі канфіскаваны толькі састрарэлыя матэрыялы гэтай арганізацыі 2008-09 гадоў.

Яшчэ Наста з усмешкай дадала, што следчы дапусціў недакладнасці ў пратаколе допыту: там адзначана, што дадзенае працэсуальнае дзеянне ажыццяўлялі два следчых, а на самой справе – адзін.

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Восточный корреспондент Свободу Алесю Беляцкому ! Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international