У Гродне ў КДБ дапыталі А.Васілевіч і У.Хільмановіча

2010 2010-12-29T10:10:58+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Каля трох гадзінаў працягваўся допыт выконваючай абавязкі старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі і кампаніі "Гавары праўду" Аляксандры Васілевіч у будынку ўпраўлення КДБ па Гродзенскай вобласці адносна яе прысутнасці ў Мінску на Плошчы 19 снежня.

Відэа і гуказапіс не вёўся, адказны супрацоўнік дапісваў паказанні ад рукі, паведаміла Аляксандра Васілевіч:

– Допыт працягваўся гадзіны прыкладна з тры. Ніякіх пагроз для асабістага жыцця, нічога такога не было. Вельмі карэктныя і вельмі ветлівыя паводзіны. Асноўная тэматыка – гэта падзеі на плошчы 19 снежня. Асноўнае, што пыталі, гэта хто што гаварыў, хто куды запрашаў людзей. Я думаю, гэта для ўдакладнення – у іх жа ёсць відэазапісы. Яны яшчэ раз напомнілі нам, што яны ёсць і сочаць за намі. З другога боку, можа хтосьці ў якіхсьці сваіх паказаннях дасць больш канкрэтную інфармацыю чаго, можа, відэакамеры не захапілі.

Адносна прысутнасці на Плошчы ў Мінску ў гродзенскім абласным упраўлені КДБ быў дапытаны таксама грамадскі дзеяч і журналіст Уладзімір Хільмановіч.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international