Сёння асуджаны да арыштаў шэсць чалавек

2010 2010-12-27T18:12:35+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pravasuddze2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння, 27 снежня, у суд Маскоўскага раёна Мінска былі дастаўленыя 5 моладзевых актывістаў і малады чалавек, якія выпадкова апынуўся 24 снежня каля цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна -- А. Жыгалка. Усе абвінавачваліся ва ўдзеле ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, якія адбыліся 19, 21 і 24 снежня (арт. 23.34 КаАП РБ).

Вольга Дамарад, Міхась Мацкевіч і Алесь Кіркевіч -- арыштаваны на 10 сутак адміністратыўнага арышту за акцыю салідарнасці 24 снежня. Па абвінавачанні ва ўдзеле ў гэтай жа акцыі на 10 сутак асуджаны выпадковы мінак А. Жыгалка, які падчас затрымання ўдзельнікаў акцыі пынуўся побач, выходзячы з крамы.

Міхась Пашкевіч, які сёння быў затрыманы зранку, арыштаваны судом Маскоўскага раёну на 15 сутак за ўдзел у акцыі салідарнасці каля сцен Акрэсціна 21 снежня. Ён адзіны, хто дамогся ўдзелу ў судовым працэсе адваката (Павел Сапелка), а таксама прысутнасці праваабаронцаў.

За ўдзел у акцыі пратэсту 19 снежня ў Мінску на 10 сутак арыштаваны брэсцкі актывіст Дзмітрый Шурхай, які сёння быў дастаўлены з Брэста, дзе ўжо адбыў арышт у 5 сутак, але на волю яго не адпусцілі, а даставілі ў Мінск спачатку ў РУУС Маскоўскага раёна, а затым у суд.

 

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international