Сярэдзіча выклікаюць у КДБ

2010 2010-12-27T15:46:39+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Галоўнага рэдактара газеты "Народная воля" Іосіфа Сярэдзіча выклікаюць на допыт у КДБ.

Пра гэта ён паведаміў сёння БелаПАН, спаслаўшыся на тэлефанаванне чалавека, які прадставіўся следчым КДБ.
Як адзначыў Сярэдзіч, яму паведамілі, што выклікаюць у Камітэт дзяржбяспекі ў якасці сведкі. Па якой справе, не патлумачылі.
Іосіф Паўлавіч адмовіўся ад сустрэчы сёння, бо заняты працай над чарговым нумарам. У адказ суразмоўца паведаміў, што прынясе позву заўтра да 10 гадзіны ў рэдакцыю.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства