Сяргей Луканін апытаны ў якасьці сьведкі ў рамках крымінальнай справы

2010 2010-12-24T21:38:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

24 снежня ў кватэры юрыста царквы «Новае Жыццё» тры супрацоўніка КДБ правялі ператрус, санкцыянаваны намеснікам пракурора Менска Мікалаем Куліком. Пастанова падпісана старэйшым сьледчым ўпраўлення КДБ Дарашэвічам.

Ператрус доўжыўся з 12.30 да 15-10, супрацоўнікі КДБ перагледзелі ўсю літаратуру,
якая знаходзіцца ў доме, дакументацыю, хрысціянскія брашуры і дыскі. Па словах жонкі Сяргея Ірыны Луканінай, паводзілі сябе супрацоўнікі органаў вельмі карэктна. Іх зацікавілі кнігі, якія маюць дачыненне да арганізацыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» і вывезлі 9 пакетаў з рознай літаратурай, дакументацыяй, брашурамі. Таксама канфіскаваныя носьбіты інфармацыі, фотаапарат

Пасля завяршэння ператрусу Сяргею Луканіну было прапанавана праехаць з супрацоўнікамі КДБ, каб адказаць на пытанні ў якасці сведкі па крымінальнай справе. Ён быў дастаўлены ва Упраўленне КДБ па Мінску і Мінскай вобласці, дзе з ім гутарыў капітан КДБ Павел Каранеўскі. Ён цікавіўся як царквой «Новае Жыццё», так і падзеямі 19 снежня, у прыватнасці, ці быў Сяргей Луканін ў той вечар на плошчы Незалежнасці, і чаму.

Юрыст распавёў супрацоўнікам КДБ аб прычынах, што пабудзілі яго пайсці на плошчу. «Я сказаў, што я не згодны з тым, што адбываецца вакол царквы «Новае Жыццё»: з штрафамі і судовымі рашэннямі, вынесенымі супраць абшчыны. Я супраць таго ціску, які сёння аказваецца на пастара царквы, у якой мноства людзей атрымалі збаўленне ад алкагольнай, наркатычнай і іншых залежнасцяў. Я не згодны з законам аб рэлігійных арганізацыях, прынятым у нашай краіне, які ўшчамляе правы вернікаў. Па гэтых прычынах я вырашыў удзельнічаць у мірнай акцыі пратэсту», - распавёў Сяргей Луканін прэс-службе царквы.

Па заканчэнні гутаркі юрыст царквы пацікавіўся, калі яму вернуць канфіскаванае абсталяванне, бо яно выкарыстоўвалася ім для патрэбаў царквы, і неабходна для працы. Павал Каранеўскі адказаў, што нічога абяцаць не можа. На развітанне ён зазначыў, што гэта не апошняя іх гутарка, бо следства працягваецца, і яны, верагодна, яшчэ выклічуць Сяргея Луканіна на размову.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international