Актывістка атрымала адмову ва ўзбуджэнні крымінальнай справы

2010 2010-12-14T16:32:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Міліцыя адмаўляецца далей разглядаць справу аб прабітых колах машыны актывісткі горадзенскага МФ Вольгі Багданкевіч. Такі фінал у серыі пагрозаў і запужванняў.

25 лістапада, на наступны дзень пасля менскай акцыі "Сыходзь", у якой дзяўчына брала ўдзел, невядомыя прабілі ёй кола на стаянцы каля гіпермаркету "Алмі" (па вул. Савецкіх Памежнікаў). Вольга падала адмысловую заяву ў міліцыю, але 10 снежня атрымала на рукі адказ з адмовай ад узбуджэння крымінальнай справы, за подпісам ст. лейтэнанта В.В. Паліўка. "Сітуацыя сапраўды дзіўная, - распавядае Вольга Багданкевіч, - бо калі я дамагалася, каб мне паказалі відэа, знятае камерай знешняга назірання на стаянцы, у міліцыі мне спачатку заявілі быццам: "Там нічога не бачна", а пасля дык наогул спаслаліся на тое, што запіс не ўключаецца".

За тыдзень да інцыдэнту, які адбыўся 25 лістапада, ля студэнцкага гуртжытку дзяўчыне прабілі яшчэ адно кола. "Тады пра палітычныя матывы я не думала, - тлумачыць Вольга, - але зараз, пасля другога інцыдэнту вынікае ўжо занадта шмат пытанняў". Актывістка супрацоўнічае з кампаніяй "Гавары праўду", дзвум горадзенскім функцыянерам якой цягам восені умоўна невядомыя асаобы таксама прабівалі колы.

"Гэта не першы выпадак ціску, - працягвае Вольга, - яшчэ ў кастрычніку мяне запрасілі на размову ў рэктарат на прадмет майго ўдзелу ў БХД, дзе нейкі вертыкальшчык з аблвыканкаму, не саромеючыся заявіў: "Я - тот человек, от которого может зависеть ваша дальнейшая судьба в Мед. Университете, а также после его окончания".

У падобную сітуацыю ў той жа перыяд патрапіла сяброўка Волі маладафронтаўка Кацярына Герасімчык: дэкан лечэбнага факультэту Мармыш Генадзь Рыгоравіч паабяцаў дзяўчыне стварыць усе ўмовы для няздачы сэсіі.

"Тым ня менш, я рады, - кажа кіраўнік горадзенскай арганізацыі МФ, - што ў нас ёсць дзяўчаты, смеласці якіх могуць пазайздросціць некаторыя хлопцы. З такімі мы пераможам абавязкова! А асобным прадстаўнікам уладных структураў мы выносім афіцыйнае папярэджанне!"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international