Барысаў: ЦВК лічыць прымальнай агітацыю ў працоўны час

2010 2010-12-13T20:25:50+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/barysau-rabochyja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Цэнтральная выбарчая камісія не знайшла падстаў для прыняцця мер рэагавання ў сувязі з правядзеннем 1 снежня даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі, гендырэктарам ААТ “БАТЭ” Анатолем Капскім сустрэчы з выбаршчыкамі на тэрыторыі ААТ “Экран” у працоўны час.

Як вынікае з адказу ЦВК заяўніку - праваабаронцу Алегу Мацкевічу, падчас праверкі было ўстаноўлена, што Анатоль  Капскі, давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі, падаваў заяву генеральнаму дырэктару ААТ “Экран” Валерыю Касперскаму аб правядзенні сустрэчы з выбаршчыкамі ў зале паседжанняў гэтага прадпрыемства 1 снежня ў 15.00. “З інфармацыі, прадстаўленай у Цэнтральную камісію, вынікае, што рэжым працы названага прадпрыемства - двухзменны. Як растлумачыў старшыня Барысаўскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Бараннік В.М., улічваючы рэжым працы прадпрыемства, з ліку яго супрацоўнікаў на сустрэчы прысутнічалі тыя, хто скончыў працу ў першую змену, і тыя, хто не пачынаў працу ў другую змену. Акрамя таго, уваход у памяшканне залы паседжанняў ААТ “Экран” ажыццяўляецца як з тэрыторыі прадпрыемства, так і з вуліцы. І на ўказанай сустрэчы прысутнічалі не толькі сябры калектыва прадпрыемства, але выбаршчыкі, якія не з'яўляюцца супрацоўнікамі ААТ “Экран”.

Што да самога гендырэктара “БАТЭ” Анатоля Капскага, то з 1 снежня, як вынікае з адказу ЦВК, ён афіцыйна знаходзіцца ў працоўным адпачынку. Рэзюмуючы атрыманую ад старшыні Барысаўскай ТВК Баранніка В.М. інфармацыю, Цэнтральная выбарчая  камісія не мае падстаў для прыняцця мер рэагавання.

Як вынікае з адказу ЦВК, адзінай крыніцай інфармацыі пра гэту сустрэчу з выбаршчыкамі быў старшыня Барысаўскай ТВК Бараннік. Праваабаронца Алег Мацкевіч накіроўваў скаргу яшчэ і ў Барысаўскую раённую пракуратуру. Магчыма, пракуроры апытаюць не толькі Баранніка, але і супрацоўнікаў ААТ “Экран”, якія і паведамяць, што першая змена на прадпрыемстве сканчаецца не раней 15.30.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international