viasna on patreon

Барысаў: ТВК анансавала сустрэчу з апазіцыйным кандыдатам толькі ў інтэрнэце

2010 2010-12-01T18:00:22+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/internet-vojny.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Беспрэцэндэнтны выпадак: на сайце Барысаўскага райвыканкама з'явілася абвестка пра час і месца правядзення сустрэчы апазіцыйнага кандыдата Някляева з жыхарамі горада.

Як распавёў давераная асоба кандыдата Віктар Гарбачоў, сябры каманды Някляева звярталіся ў Барысаўскую ТВК з заявай, у якой прасілі анансаваць сустрэчу з кандыдатам праз выканкамаўскую газету, радыё, мясцовых ТБ-каналаў “Скіф” і “Свет”, а таксама сайт Барысаўскага райвыканкама. “Абвестка пра сустрэчу, якая прызначана на 8 снежня, з'явілася сёння на сайце райвыканкама, - распавёў Гарбачоў. - За гэта, вядома, дзякуй. Аднак у сённяшнім нумары выканкамаўскай газеты “Адзiнства” такой абвесткі няма. Вядома, газета можа даць абвестку пра сустрэчу ў пятніцкім нумары на гэтым тыдні. Але гэты нумар у продаж не паступае, а распаўсюджваецца толькі па падпісцы і друкуецца невялікім накладам. Цалкам магчыма, што ў газеце анонс сустрэчы з'явіцца ў нумары ад 8 снежня. Гэта значыць, непасрэдна ў дзень правядзення мерапрыемства, што відавочна нязручна для выбаршчыкаў. Мы маем намер у сувязі з гэтым звярнуцца ў ТВК са сваімі прэтэнзіямі”. Радыё і тэлебачанне пакуль таксама не анансавалі сустрэчу з кандыдатам. Але, дзякуючы большай аператыўнасці, чым у газеты, для іх абвестак час яшчэ ёсць.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства