Юрыст Сяргей Балыкін будзе пісаць скаргу па факце ператрусу

2010 2010-11-29T13:16:24+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Кіраўнік Асацыяцыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, юрыст Сяргей Балыкін мае намер звярнуцца ў пракуратуру са скаргай на дзеянні супрацоўнікаў міліцыі, якія праводзілі ў яго ператрус.

Як раней паведамляў БелаПАН, два супрацоўнікі Першамайскага РУУС Мінска, супрацоўнік упраўлення КДБ па Мінску і Мінскай вобласці і яшчэ два чалавекі, якія адмовіліся прадставіцца, з'явіліся ў менскай кватэры Балыкіна ў ноч на 27 лістапада з пастановай пра ператрус. У выніку ператрусу канфіскаваныя ноўтбук, усе сродкі мабільнай сувязі, флэш-карта, карта памяці фотаапарата.

Самога Балыкіна адвезлі для размовы ў Першамайскі РУУС, дзе пратрымалі каля трох гадзін. У яго хацелі зняць адбіткі пальцаў, але Балыкін адмовіўся гэта рабіць.

Працэсуальны статус вядомага юрыста, эканаміста і журналіста не вызначаны.

Па словах Балыкіна, супрацоўнікі праваахоўных органаў заявілі, што некаторыя яго паведамленні на форумах і псіхалагічны партрэт сведчаць аб яго магчымай датычнасьці да выбуху 4 ліпеня 2008 года на святкаванні Дня Незалежнасці.

Як паведаміў БелаПАН Сяргей Балыкін, у дзень выбуху ён знаходзіўся ў Францыі, дзе прымаў удзел у рабоце Універсітэта дэмакратыі пры Савеце Еўропы. «Гэта могуць пацвердзіць чалавек сорак», - сцвярджае Балыкін.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international