Праваабарончы цэнтр “Вясна” выказвае занепакоенасьць сітуацыяй з асуджаным прадпрымальнікам Андрэем Бандарэнкам

2010 2010-11-24T16:18:08+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bandarenkaa.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончы цэнтр “Вясна” выказвае занепакоенасьць сітуацыяй з асуджаным прадпрымальнікам Андрэем Бандарэнкам

Заява

Менск, 24.11.2010 г.

Сябра Нацыянальнага камітэта Аб’яднанай грамадзянскай партыі, кандыдат у дэпутаты падчас парламенцкіх выбараў 2008 г. Андрэй Бандарэнка адбывае  пакараньне ў бабруйскай калоніі, дзе ў дачыненьні да яго неаднаразова ўжываўся ціск з боку адміністрацыі папраўчай установы, а менавіта: незаконнае зьмяшчэньне ў карцэр некалькі разоў запар, беспадстаўныя дысцыплінарныя пакараньні, адмовы ў мэдычнай дапамозе. Да таго ж, ёсьць інфармацыя, што на Андрэя Бандарэнку аказваўся псіхалагічны ціск - яму пагражалі “выпадковай сьмерцю”. Дадзеныя факты сьведчаць аб выкарыстаньні ў дачыненьні да А. Бандарэнкі жорсткіх, бесчалавечных, прыніжаючых чалавечую годнасьць  відаў абыходжаньня, якія прыраўніваюцца да катаваньняў.

Зьвяртаем увагу, што Андрэй Бандарэнка быў асуджаны 23.02.2010 за “крадзёж праз махлярства” да 6 гадоў зьняволеньня. Свой прысуд прадпрымальнік лічыць палітычна матываваным. З 15 чэрвеня па 7 ліпеня 2010 г. у знак пратэсту А.Бандарэнка трымаў галадоўку. Праваабарончы цэнтр “Вясна” не выключае палітычнага матыву перасьледу А. Бандарэнкі. Вынесены ў дачыненьні А. Бандарэнкі прысуд таксама выклікае сумневы ў ягонай абаснаванасьці і законнасьці.

У сувязі з гэтым Праваабарончы цэнтр “Вясна” зьвяртаецца  да беларускіх уладаў і ў першую чаргу да прадстаўнікоў Міністэрства ўнутраных справаў і заклікае не дапускаць парушэньня правоў асуджанага А. Бандарэнкі і забясьпечыць яму належныя ўмовы адбыцьця пакараньня. Мы патрабуем неадкладна спыніць пагрозу жыцьцю і здароўю асуджанаму прадпрымальніку і палітычнаму дзеячу.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international