Гродзенская абласная арганізацыя БСДГ прапануе Мікалаю Лазавіку сысці ў адстаўку

2010 2010-11-23T17:19:31+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/lazavikmi.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік

Сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік

Рада Гродзенскай абласной арганізацыі Партыі “Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада” прыняла адмысловую заяву, у якой прапануе намесніку старшыні ЦВК Мікалаю Лазавіку  падаць у адстаўку. Прычынай гэтага стаў выступ Мікалая Лазавіка ў эфіры першага нацыянальнага тэлеканала.

Прыводзім цалкам тэкст заявы, накіраванай у Цэнтральную камісію:

“21 лістапада 2010 году ў прамым эфіры першага нацыянальнага тэлеканала ў праграме “В центре внимания” быў паказаны (а 22 лістапада з раніцы паўтораны) сюжэт пра хаду кампаніі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

У ліку іншага палітычнага бруду, вылітага на дэмакратычныя палітычныя партыі і іх прадстаўнікоў, быў паказаны каментар намесніка старшыні ЦВК Мікалая Лазавіка, які датычыў удзелу ў выбарчым працэсе Гродзенскай абласной арганізацыі Партыі БСДГ. У іранічна недапушчальным ключы другая асоба Цэнтральнай камiсiі Рэспублікі Беларусь па выбарах i правядзенні рэспублiканскiх рэферэндумаў дазволіла сабе абразлівыя выказванні на адрас рады Гродзенскай абласной арганізацыі Партыі БСДГ. У прыватнасці прагучала фраза “собрались два безработных представителя сойма”. Так Мікалай Лазавік пракаментаваў паседжанне Рады Гродзенскай абласной арганізацыі Партыі БСДГ па вылучэнні сваіх прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісій. Рада Гродзенскай абласной арганізацыі Партыі БСДГ складаецца насамрэч з трох чалавек (што адпавядае статуту арганізацыі і іншаму заканадаўству). Гэтым тром чалавекам абласная арганізацыя юрыдычна даверыла выступаць ад яе імя. На паседжаннях па вылучэнні прадстаўнікоў ва ўчастковыя камісіі прысутнічала 2, што сведчыць пра наяўнасць патрэбнага кворума. Такім чынам Мікалай Лазавік, па-першае, паказаў сваю юрыдычную некампетэнтнасць, паколькі не змог разабрацца ў законнасці дзеянняў і не можа адрозніць “рады” ад “сойма” (такой арганізацыйнай структуры ў Партыі БСДГ няма ўвогуле), а па-другое ў сваім каментары даў абражальную і чыста палітычную ацэнку дзеянням Партыі БСДГ, чаго як намеснік ЦВК рабіць не мае права.

Прадстаўнік Цэнтральнай камiсiі Рэспублікі Беларусь па выбарах i правядзенні рэспублiканскiх рэферэндумаў мае права даваць толькі юрыдычную ацэнку працэсу. З юрыдычнага пункту гледжання Гродзенская арганізацыя Партыі БСДГ нічога не парушала, згодна з артыкулам 35 Выбарчага кодэксу Рэспублікі Беларусь, вылучыўшы на паседжаннях Рады 28 (!) сваіх прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісій. З каментару ж Мікалая Лазавіка выразна вынікала, нібыта толькі 2 чалавекі вылучылі адзін аднаго.

У сувязі з гэтым лічым, што Мікалай Лазавік мусіць публічна прынесці прабачэнні прадстаўнікам Партыі БСДГ, а таксама падаць у адстаўку з сваёй пасады па прычыне некампетэнтнасці і перавышэння службовых паўнамоцтваў”. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international