Сэйм Польшчы выказвае глыбокую занепакоенасьць хадой выбарчай кампаніі ў Беларусі

2006 2006-03-10T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сэйм Польшчы 10 сакавіка аднагалосна прыняў заяву па сітуацыі ў Беларусі напярэдадні выбараў. Варшаўскі карэспандэнт Радыё Свабода паведаміў пра зьмест дакумента:
"Сейм рашуча асуджае грубыя парушэньні беларускімі ўладамі правоў беларускага народу на свабоднае выказваньне ўласнай волі ў свабодных і справядлівых выбарах. З асаблівай занепакоенасьцю адзначаем выпадкі ўжываньня сілы, пазбаўленьня свабоды, перасьледу запалохваньня апазыцыйных кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта а таксама актывістаў дэмакратычнай апазыцыі і нацыянальных меншасьцяў, асабліва палякаў, якія жывуць у Беларусі".

Дэпутаты зьвярнуліся да беларускіх уладаў з заклікам шанаваць дэмакратычныя стандарты ў часе выбараў, асабліва што тычыцца свабоднага доступу ўсіх кандыдатаў да мэдыяў.

Далей у дакумэнце гаворыцца: "Сейм выказвае салідарнасьць зь беларускім народам і запэўнівае, што і надалей будзе працягваць падтрымліваць тых беларусаў, якія змагаюцца за свабодную і дэмакратычную Беларусь... Моцная, незалежная Беларусь гэта неабходны элемэнт эўрапейскага ладу і гарантыя добрасуседзтва ў Эўропе".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international