Мазыр, Калінкавічы, Лельчыцы: вылучэнне ад апазіцыйных партый ва ўчастковыя камісіі

2010 2010-11-01T13:37:23+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/chalavechki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Мазыры ва ўчастковыя камісіі  вылучана 16 непраўладных прадстаўнікоў.

Ад АГП вылучана 10 чалавек, партыі “Справядлівы свет” – 5 чалавек.  Яшчэ адзін чалавек, які прадстаўляе праваабаронцаў Мазыра, вылучыўся ад грамадзян шляхам збору подпісаў. Астатнія прэтэндэнты – вылучэнцы ад дзяржаўных структур і ім падкантрольных. Выніковае паседжанне ў Мазырскім райвыканкаме па ўтварэнні ўчастковых камісій адбудзецца 2 лістапада.

У Калінкавічах усяго АГП ва ўчастковыя камісіі вылучыла 1 прадстаўніка і 2 – партыя “Справядлівы свет”.

У Лельчыцах ва ўчастковыя камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад апазіцыйных партый вылучыла толькі АГП – усяго 5 прадстаўнікоў.

Колькі з гэтых людзей патрапяць ва ўчастковыя камісіі, стане вядома на працягу 3 дзён. Нагадваем, што паводле заканадаўства, участковыя камісіі павінны быць утвораны не пазней за 3 лістапада ўключна.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international