Мазыр: Дакумент бясследна знік з сайта райвыканкама

2010 2010-10-27T14:07:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/e-smi.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пасля публікацыі “Праваабаронцаў за свабодныя выбары” матэрыяла пад назвай “Вертыкальшчыкі ўпаўнаважылі сябе складаць пратаколы аб парушэнні выбарчага заканадаўства” за 22 кастрычніка, у якім расказвалася аб прынятым Мазырскім райвыканкам 8 кастрычніка распараджэнні №268-Р пад назвай «Об определении должностных лиц, правомочных составлять административные протоколы за нарушение законодательства о выборах», гэты дакумент бясследна знік з сайта райвыканкама. А спасылка, па якой знаходзілася раней распараджэнне, выдае надпіс: “Извините, но такой страницы нет”.

Падобна, што мазырскія вертыкальшчыкі вырашылі схаваць ад шырокіх вачэй сваё рашэнне, даказваючы, што дакумент быў прыняты выключна для вузкага кола людзей.

Нагадаем, што распараджэнне Мазырскага райвыканкама №268-Р пад назвай «Об определении должностных лиц, правомочных составлять административные протоколы за нарушение законодательства о выборах» прызначыла  24 чалавекі з ліку ўладнай вертыкалі выконваць гэтыя абавязкі. У дакуменце стаялі прозвішчы кіраўніка справамі райвыканкама Міхаіла Мікалаевіча Пашынскага і галоўнага спецыаліста-юрыста Андрэя Станіслававіча Горбунова, чые подпісы і былі пад распараджэннем. Такім чынам, яны самі сябе прызначылі ўпаўнаважанымі! Акрамя таго, Міхаіл Пашынскі і начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы Вераніка Байкова, якая таксама ў спісе, - адпаведна старшыня і сакратар раённай выбарчай камісіі.

Дакумент быў прыняты “в целях недопущения и пресечения случаев нарушений законодательства о выборах при проведении выборов Президента Республики Беларусь”.

Мазырская ўлада не дапускае, што работнікі райвыканкаму, раённай выбарчай камісіі, што ў спісе ўпаўнаважанах,  могуць парушыць заканадаўства аб выбарах. А калі раптам такое ўсё ж здарыцца: та складаць пратакол на іх будзя няма каму. Вельмі зручнае становішча.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international