У Гомельскай вобласці зменшылася колькасць участкаў для галасавання

2010 2010-10-18T18:34:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/chislo2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

 

У Гомельскай вобласці утвораны 1114 участкаў для галасавання на будучых прэзідэнцкіх выбарах. На вясенніх выбарах у мясцовыя саветы былі ўтвораны 1123 участкі для галасавання, а на выбарах у мясцовыя саветы у 2007 годзе было 1124 участкі. Зменшылася колькасць і закрытых участкаў – у ваенных частках, бальніцах. Калі на мінулых выбарах у мясцовыя саветы было 48 такіх участкаў, то зараз – 45, 41 з якіх – у бальніцах, санаторыях, дамах адпачынку.

Але, напрыклад, у Цэнтральным раёне Гомеля на мінулых выбарах у мясцовыя Саветы было 49 участкаў для галасавання, то зараз – 51.

Нагадаем, што па 31 кастрычніка можна вылучаць кандыдатаў для працы ў складзе ўчастковых камісій, якія будуць утвораны да 3 лістапада.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international