У.Ганчарык: “Адносна ліберальны пачатак кампаніі – гэта крок вымушаны”

2010 2010-10-06T16:34:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/hancharyk_u.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Ганчарык

Уладзімір Ганчарык

Былы адзіны кандыдат ад апазіцыі на прэзідэнцкіх выбарах 2001 года Уладзімір Ганчарык распавядае пра сваё бачанне мадэлі паводзінаў уладаў да выбараў, падчас і пасля іх, а таксама пра магчымыя варыянты развіцця сітуацыі пасля іх.

- Уладзімір Іванавіч, нядаўна падчас сустрэчы з расійскімі журналістамі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ён даў каманду “нікога не чапаць”, але разам з тым паабяцаў “задаваць пытанні” ўжо пасля завяршэння выбарчай кампаніі. На Ваш позірк, гэтая кампанія, па меншай меры, яе пачатак, больш ліберальны, чым, напрыклад, кампанія 2001 года?

- Па таму, што я бачу, то сапраўды выбарчая кампанія праходзіць больш ліберальна, чым у 2001 годзе. Асабліва на этапе рэгістрацыі ініцыятыўных груп. Тады ўлады амаль адразу прапанавалі сваім апанентам жорсткія ўмовы гульні. І затрымлівалі нашых актывістаў больш, і пагроз звальнення з працы за дзейнасць на карысць дэмакратычнага кандыдата налічвалася вельмі шмат, і г.д. Разам з тым, я абсалютна перакананы, што дзеючы прэзідэнт свае абяцанне вытрымае. Пасля выбарчай кампаніі, а можа, і раней пачнецца сур’езны “разбор палётаў”. Так што А.Лукашэнка сваю цяперашнюю “ліберальнсць” потым “кампенсуе” ўласнымі звыклымі паводзінамі, набліжанымі да брутальных.

Дый вельмі адносна ліберальны пачатак кампаніі – гэта крок хутчэй за ўсё вымушаны. Занадта ў няпростай сітуацыі апынуўся кіраўнік нашай дзяржавы. І ў Захада існуць сур’езныя пытанні да фармата правядзення прэзідэнцкіх выбараў у нас, і ў Расіі, якая праз сваіх высокапастаўленых службовых асобаў паабяцала аб’ектыўна паставіцца да правядзення і вынікаў цяперашняй выбарчай кампаніі ў Беларусі.

І вось тут, калі расіяне не прызнаюць яе вынікаў (а Аляксандр Рыгоравіч ўжо агучыў свае пажаданне атрымаць 70-75 працэнтаў галасоў выбаршчыкаў), то могуць адбыцца сур’езныя наступствы ў выглядзе закручвання гаек, што называецца, па поўнай.

- А як вы ацэньваеце маніторынг парушэнняў  дзеючага заканадаўства падчас цяперашняй выбарчай  кампаніі?

- Мне цяжка яго ацэньваць. Па-першае, кампанія толькі пачалася. Па-другое, я так шчыльна ўжо не адсочваю менавіта гэты складнік цяперашніх выбараў.

Магу сказаць іншае. У 2001 годзе ўсе парушэнні выбарчага заканадаўства адсочваліся вельмі моцна.  Безумоўна, мы іх стараліся, што называецца, пусціць у ход, але гэтыя паперы проста адмаўляліся браць. І часта без усялякіх тлумачэнняў. У мяне дагэтуль дома заховаўваюцца дзве скрыні з гэтымі паперамі. Можа, калі ўсё ж спатрэбяцца…

- На Ваш позірк, хто з цяперашніх кандыдатаў у прэзідэнты можа набраць неабходныя 100 тысяч подпісаў на сваю карысць? І хто зборам гэтых подпісаў займаецца найбольш крэатыўна?

- Мяркую, што толькі тры – Уладзімір Някляеў, Андрэй Санікаў і Яраслаў Раманчук. Хоць, на мой суб’ектыўны позірк, двум апошнім кандыдытам будзе гэта зрабіць цяжэй, чым Някляеву. У апошняга ўсё ж была нейкая крэатыўная затраўка ў выглядзе кампаніі “Гавары праўду!”, якой ужо падыйшоў час пераўтварацца ў кампанію “Слухай праўду!”

Выбаршчыкам катастрафічна не хапае інфармацыі пра саміх кандыдатаў. Мае суседзі пытаюцца, за каго галасаваць і шукаюць інфармацыю пра кандыдатаў і не знаходзяць яе.

Увогуле менавіта крэтыву ў цяперашніх апанентаў дзеючага прэзідэнта не хапае. Няма нейкай моцнай “фішкі”. У 2001 годзе мы шмат увагі ўдзялялі тэме зніклых палітыкаў, а таксама засяроджваліся на эканамічнай праблематыцы. Цяпер, як ні круці, людзі сталі жыць больш заможна, і таму трэба браць выбаршчыка нечым большым і цікавым.

- Вы ў сваім нядаўнім публічным выказванні назвалі адсутнасць адзінага кандыдата на сёлетніх выбарах дэградацыяй апазіцыі. Па-ранейшаму прытрымліваецеся гэтага меркавання?

Безумоўна, гэты вельмі слабы бок цяперашніх апанентаў улады. Адна справа ісці адной камандай на выбары, і зусім іншае, некалькімі. У свядомасці выбаршчыка стракаценне кандыдатаў у прэзідэнты выклікае толькі раздражненне і недавер да іх. Хоць на маю думку, яшчэ не позна аб’яднацца і выставіць беларускаму грамадству асобу адзінага кандыдата ад апазіцыі. І вось тут акрамя кансалідаваных высілкаў саміх дэмакратычных кандыдатаў мог бы свае слова сказаць былы адзіны кандыдат ад апазіцыі на выбарах 2006 года Аляксандр Мілінкевіч. На яго ж не саромеліся працаваць іншыя апазіцыйныя лідэры на мінулых выбарах.   

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international