Барысаў: Зборшчыкі подпісаў пачынаюць працу з абыходу кватэр

2010 2010-09-30T12:50:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/domofon.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Барысаве з сённяшняга дня члены ініцыятыўных груп чатырох прэтэндэнтаў у кандыдаты на прэзідэнцкіх выбарах пачнуць працу па зборы подпісаў. Пакуль збор подпісаў будзе ажыцяўляцца шляхам абыходу кватэр і дамоў барысаўчан, у бліжэйшы час на вуліцах з'явяцца пікеты.

У ініцыятыўнай групе Уладзіміра Някляева будуць працаваць 76 чалавек (гэта самая шматлікая група па Барысаве), 70 чалавек пачнуць збор подпісаў за Алеся Міхалевіча, 40 - за Андрэя Санннікава і 28 - за Яраслава Раманчука.

Члены ўсіх чатырох ініцыятыўных груп плануюць у бліжэйшы час не толькі хадзіць па кватэрах барысаўчан, але і выстаўляць пікеты ў дазволеных Барысаўскім райвыканкамам месцах.

Ініцыятыўныя групы двух прэтэндэнтаў - Някляева і Раманчука - плануюць таксама ў тэрміны, вызначаныя каляндарным планам, вылучаць сваіх прадстаўнікоў у склад участковых камісій. Праўда, іх надзея на тое, што ў камісіях апынуцца апазіцыянеры, вельмі няпэўная.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international