viasna on patreon

Бабруйск: Дэмакраты вылучаюцца ў тэрытарыяльныя камісіі

2010 2010-09-24T19:17:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bobruisk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Самая вялікая колькасць вылучэнцаў, 12 чалавек, – ад каманды, якая падтрымлівае Яраслава Раманчука. Іншыя палітычныя суполкі горада вылучаюць па два чалавекі, гэта сябры БНФ, БХД і “Справядлівы свет”. Адзін чалавек будзе падаваць заяву ад БСДП “Грамада”.

-На мінулых выбарах я таксама вылучаўся ў тэрытарыяльную камісію, але не прайшоў, - распавядае сябра БСДП “Грамада” Уладзімір Чабан. – Тады мне сказалі, што ўжо набралі людзей, адмовілі даволі “размыта”. Але ў гэты раз я буду зноў спрабаваць. Тым больш, бабруйскія сацыял-дэмакраты не далучыліся да пэўнай ініцыятыўнай групы, кожны пайшоў куды захацеў. І таму мне хочацца неяк папрацаваць на агульную карысць.

Актывісты кампаніі “Говори правду!” не будуць вылучацца ў камісіі, а засяродзяцца на зборы подпісаў і агітацыі за свайго кандыдата.

Варта адзначыць, што лідэры ўсіх перадвыбарчых штабоў адзначылі жаданне сябраў сваіх камандаў вылучацца і ва ўчастковыя камісіі, але ў значна большай колькасці.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства