viasna on patreon

У Івацэвіцкай калоніі масавая галадоўка пратэсту

2006 2006-01-31T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Івацэвіцкай калоніі, магчыма, адбываецца масавая галадоўка пратэсту. Пра гэта Уладзіміру Леванеўскаму, сыну вязня калоніі Валерыя Леванеўскага, паведаміў 30 студзеня чалавек, які напярэдадні выйшаў на волю.
Паводле былога зняволенага, галадоўку абвясцілі каля 30 вязняў, якія за розныя парушэнні патрапілі ў карцэр. Яны пратэстуюць супраць парушэння іх правоў, якія нібыта пачаліся з прызначэннем новага начальніка калоніі. Сярод галадоўнікаў і кіраўнік страйкаму гарадзенскіх прадпрымальнікаў Валерый Леванеўскі.
Кіраўніцтва адміністрацыі калоніі не пацвярджае, але і не абвяргае звесткі пра масавую галадоўку. Намеснік начальніка калоніі Міхаіл Кармановіч пра гэта размаўляць адмовіўся. Аднак супрацоўнік калоніі Мікалай, які не пажадаў назваць сваё прозвішча, заявіў Радыё Свабода, што, паводле ягоных звестак, галадоўкі няма: "топчуць усе". Прозвішча новага начальніка Івацэвіцкай калоніі гэты чалавек назваць адмовіўся.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства