Дзяўчына арыштаванага камерунскага футбаліста плануе пікет на Акрэсціна

2010 2010-07-12T13:39:18+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/guy-22.jpg

Дзяўчына камерунца Гі Франсуа Тукама, затрыманага беларускімі памежнікамі больш за месяц таму, збіраецца ў Мінск. Яна даведзеная сітуацыяй да такога стану адчаю, што вырашыла зладзіць пікет ля следчага ізалятара на Акрэсціна, дзе варатар нарвежскага футзальнага клуба дагэтуль чакае дэпартацыі. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў праваабаронца Валянцін Стэфановіч.

Валянцін Стэфановіч: "Ён знаходзіцца там, дзе знаходзіўся. Яго дзяўчына шле нам лісты. Яна абсалютна разгубленая, шле нам лісты і нават збіраецца ўжо сюды прыязджаць, рабіць пікет каля Акрэсціна і патрабаваць, каб яго выпусцілі".

12 ліпеня сп. Стэфановіч меў размову з дыпламатамі з амбасады Камеруна ў Маскве. Па іх словах, пакет дакументаў для вызвалення Гі Франсуа Тукама даўно дасланы ў Беларусь. Але беларускія памежныя службы гэтых дакументаў пакуль не атрымалі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international