У Наваполацку правялі вобшук у офісе праваабаронцы Зьмітра Салаўёва (абноўлена)

2010 2010-04-30T16:17:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/salaujou_zm.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па словах праваабаронцы Зьмітра Салаўёва, у другой палове дня ў ягоным офісе ў Наваполацку адбыўся ператрус. 

Сьледчыя дзеяньні праводзяцца з санкцыі пракурора горада пад кіраўніцтвам начальніка аддзела па вышуковай працы аддзела крымінальнага вышуку Наваполацкага ГАУС Карэнскага В.С. у межах крымінальнай справы, ўзбуджанай па арт. 341 КК РБ - "Апаганьваньне будынкаў і псаваньне маёмасьці". Падставай для ўзбуджэньня справы паслужылі надпісы, зробленыя на сьценах гораду.  

У выніку ператрусу канфіскаваныя сістэмны блок кампутара, дыскі, шмат розных друкаваных выданьняў і сьцягі (бел-чырвона-белыя, адзін Еўразьвяза і адзін амерыканскі).

На тэлефонны запыт праваабаронцы (бо ён знаходзіцца ў Менску), якое дачыненьне маюць пералічаныя рэчы да крымінальнай справы і надпісаў на сьценах, сьледчы адказаў наступнае: "Прыязджайце, я вам усё патлумачу".   

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international