Праваабарончы цэнтр «Вясна» патрабуе неадкладнага вызвалення Івана Міхайлава і тэрміновага прыняцця парламентам Закона “Аб альтэрнатыўнай службе”

2010 2010-02-02T22:46:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mihailau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

1 лютага 2010 года суд суд Мінскага раёна прыгаварыў Івана Міхайлава да трох месяцаў арышту за ўхіленне ад мерапрыемстваў, зваязаных з прызывам на вайсковую службу.

Іван Міхайлаў неаднаразова звяртаўся у прызыўную камісію Мінскага раёна з просьбай прадаставіць яму магчымасць прайсці альтэрнатыўную вайсковую службу ў сувязі з тым, што па сваіх рэлігійных перакананнях ён не можа праходзіць вайсковую службу са зброяй у руках. Аднак замест гэта Іван быў спачатку змешчаны ў СІЗА ў межах узбуджанай крымінальнай справы, а затым і прызнаны вінаватым ва ўхіленні ад вайсковай службы.

Права грамадзянаў на альтэрнатыўную службу вынікае з арт. 57 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Дадзеным артыкулам Асноўнага Закона краіны прадугледжана, што абарона Рэспублікі Беларусь з’яўляецца абавязкам і свяшчэнным доўгам яе грамадзіна. Парадак прахаджэння вайсковай службы, падставы і ўмовы яе замены на альтэрнатыўную службу вызначаюцца законам.

У сувязі з гэтым  Праваабарончы цэнтр “Вясна” лічыць, што грамадзяне Рэспублікі Беларусь маюць поўнае права адмовіцца ад праходжання вайсковай службы па перакананнях сумлення і патрабаваць забеспячэння рэалізацыі канстытуцыйнага права на альтэрнатыўную службу.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” лічыць недапушчальным крымінальны пераслед асобаў, якія  заявілі аб свядомым адмаўленні ад праходжання вайсковай службы па рэлігійных  і іншых матывах і  гатоўнасці прайсці альтэрнатыўную службу. Крымінальны пераслед такіх асобаў з’яўляецца парушэннем правоў чалавека.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” патрабуе неадкладнага вызвалення Івана Міхайлава і спынення крымінальнага пераследу ў дачыненні да яго.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” патрабуе ад Нацыянальнага сходу Беларусі неадкладнага прыняцця закона аб альтэрнатыўнай службе як практычнага механізма рэалізацыі артыкула 57 Канстыцыі Рэспублікі Беларусь.

 Менск, 02.02.2010 г.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international