КДБ імітуе пагрозу дзяржаве

2010 2010-02-02T12:33:11+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kgbrb.jpg

Выклікамі ў КДБ і доўгімі размовамі у адным з кабінетаў гэтай установы скончылася для маладых берасцейцаў Уладзіміра Раганава і Яраслава Галоўчанка святкаванне Нараджэння Хрыстова ў Заходніх краінах. 

Уладзіміра Раганава выклікалі першым і  пратрымалі ў КДБ дзве гадзіны. Яраслава Галоўчанка выклікалі другім і пратрымалі ўж 4 гадзіны
Па словах Яраслава Галоўчанка, супрацоўнікі зацікавіліся імі па трох прычынах:

-  Нібы з Даніі прыслалі запыт, ці ёсць такі грамадзянін, правяраюць, ці маглі завербаваць мяне ў якасці замежнага шпіёна, а яшчэ дабавілі дастакова абсурдную інфармацыю, што я ўдзельнічаў у нейкай акцыі ля беларускай амбасады.

Паказаць запыт з Даніі альбо матэрыялы, якія даказвалі б прычаснасць да ўдзелу ў акцыі супрацоўнікі адмовіліся, спаслаўшыя на сакрэтнасць.
Супрацоўнікі КДБ двойчы адмовілі старшыні абласной арганізацыі Свабоднага прафсаюза Беларускага Валянціну Лазарэнкаву прысутнічаць на законнай падставе пад час размоў сябраў Свабоднага прафсаюза з супрацоўнікамі КДБ. Першы раз яго нават выдалілі з прыёмнай. Лазарэнкаву прыйшлося чакаць канца допыту на 16-градусным марозе. Ад Галоўчанка запатрабавалі выключыць мабільны тэлефон.

Па словах Лазарэнкава, навідавоку парушэнне правоў маладых людзей, у прыватнае жыццё якіх умяшалася КДБ.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international