Дэпутат ПАСЕ прапаноўвае праверыць інфармацыю пра фальсіфікацыю выбараў у Беларусі

2009 2009-08-28T16:51:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/rada_europy.jpg

Дэпутат парламента Нідэрландаў ад Хрысціянска-дэмакратычнай партыі (CDA), член Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы Пітэр Омтзіхт лічыць, што  Савет Еўропы павінен праверыць інфармацыю аб фальсіфікацыі вынікаў апошніх прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.

Як паведаміў БелаПАН Омтзіхт, у сувязі з заявай прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі ў інтэрв'ю расійскай газеце "Известия" змяніць вынікі прэзідэнцкіх выбараў у 2006 годзе дэпутат накіраваў зварот у Кабінет міністраў СЕ. Паводле меркавання Омтзіхта, Савет Еўропы павінен зрабіць адпаведныя крокі і папрасіць беларускія ўлады даць неабходныя дакументы з рэальнымі вынікамі галасавання, з вынікамі, якія абвясціў Цэнтрвыбаркам, і распараджэнне аб фальсіфікацыі выбараў.

У адпаведнасці з унутранымі працэдурамі СЕ Омтзіхт накіраваў у Кабінет міністраў адпаведны запыт.

Нагадаем, у інтэрв'ю "Известиям" Лукашэнка заявіў: За мяне на апошніх выбарах прагаласавала, да ведама, 93%. І я прызнаўся потым, калі мяне пачалі проста ціснуць, што мы фальсіфікавалі выбары. Я аддаў каманду, каб не 93% было, а дзесьці там 80, я не памятаю, колькі. Таму што за 90 — гэта ўжо псіхалагічна не ўспрымаецца. Але гэта была праўда.

Каментуючы БелаПАН выказванне прэзідэнта, кіраўнік Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына заявіла, што ЦВК нічога не ведае пра фальсіфікацыю вынікаў выбараў. Цэнтральная камісія ніякіх каманд не атрымлівала і абвясціла тыя лічбы, якія паступілі да нас па афіцыйных крыніцах. Яны цалкам адпавядаюць пратаколам абласных і Мінскай гарадской выбарчых камісій, — падкрэсліла Ярмошына, паведамляе БелаПАН.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international