Гомельскага актывіста апазіцыі Андруся Цянюту нарад міліцыі даставіў у ваенкамат

2009 2009-08-11T11:56:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/andrus_cianiuta.jpg
Андрусь Цянюта, "Малады Фронт"

Андрусь Цянюта, "Малады Фронт"

Як паведаміў 10 жніўня Андрусь Цянюта, супрацоўнікі міліцыі затрымалі яго ў двары дома, пасадзілі ў аўтамабіль і павезлі ў ваенкамат. Паводле слоў Цянюты, праваахоўнікі растлумачылі свае дзеянні тым, што ён павінен прайсці медкамісію для тэрміновай службы.

Актывіста зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі "Малады фронт" гамяльчаніна Андрэя Цянюту адлічылі з Бранскай сельскагаспадарчай акадэміі. Пра гэта ён даведаўся 8 жніўня пры наведванні расійскай ВНУ. Як расказаў Цянюта, ён з'яўляўся студэнтам-завочнікам другога курса і ў сувязі з гэтым меў адтэрміноўку ад арміі. У канцы ліпеня малады чалавек атрымаў позву з гомельскага ваенкамата з патрабаваннем з'явіцца 24 ліпеня на мерапрыемствы па прызыве на тэрміновую ваенную службу. Цянюта ў ваенкамат не пайшоў, абмежаваўся лістом ваенкому, у якім паведаміў, што ў яго адтэрміноўка ад арміі. У адказе з ваенкамата актывісту растлумачылі, што адтэрміноўкі ад арміі ў яго няма, бо з бранскай акадэміі ён адлічаны яшчэ 16 ліпеня.

"Гэта было нечакана, бо мне ніхто з ВНУ не паведаміў пра адлічэнне, — падкрэсліў Андрэй Цянюта. — Атрымліваецца, ваенкамат раней за мяне ведаў пра тое, што я ўжо не студэнт. Больш за тое — мне невядомы матывы адлічэння, бо ў мяне не было акадэмічнай запазычанасці. Упэўнены — гэта зрабілі заднім чыслом".

8 жніўня актывіст наведаў ВНУ, дзе яму ўручылі копію загада. З яго вынікала, што Цянюту адлічылі за акадэмічную запазычанасць.

Прызыў у армію і адлічэнне з ВНУ Цянюта звязвае са сваёй актыўнай грамадскай пазіцыяй. Ён неаднаразова затрымліваўся міліцыяй з-за розных прычын, некалькі разоў быў арыштаваны і аштрафаваны за ўдзел у  акцыях апазіцыі з фармулёўкай "парушэнне грамадскага парадку". Гомельскім упраўленнем КДБ у дачыненні да маладога чалавека была распачата крымінальная справа за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі, паведамляе БелаПАН.

 

 

 

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international