МУС: Амаль 2,5 тыс. чалавек вызваленыя з месцаў пазбаўлення волі па амністыі

2009 2009-07-31T10:53:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mus.jpg

Амаль 2,5 тыс. чалавек ужо вызвалены з месц пазбаўлення волі па амністыі, прымеркаванай да 65-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, і завяршыць амністыю плануецца восенню, паведамляе БЕЛТА

.

Пра гэта паведаміў 30 ліпеня дэпутатам на пасяджэнні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД міністр унутраных спраў Беларусі Анатоль Куляшоў.

 

На пасяджэнні парламентарыі ўзнялі пытанне аб магчымасці лібералізацыі крымінальнага заканадаўства. Дэпутат Аляксей Кужанаў давёў да Анатоля Куляшова зварот адной з яго выбаршчыц, якая прасіла вырашыць пытанне аб прызыве яе сына ў армію. Гэты малады чалавек быў асуджаны на 2 гады пазбаўлення волі ўмоўна за тое, што зламаў плот суседа, і цяпер яго не прызываюць у армію як асобу, якая мае непагашаную судзімасць.

 

У сваю чаргу Анатоль Куляшоў выказаўся за аднолькавае прымяненне норм заканадаўства да ўсіх грамадзян. Пры гэтым ён прызнаў, што Беларусь займае трэцяе месца ў свеце пасля ЗША і Расіі па колькасці асуджаных на тысячу чалавек, паведамляе БЕЛТА.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international