Справу аб экстрэмізме ў «ARCHE» спынілі

2009 2009-07-02T10:23:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/doc_page2.jpg
копія дакумента з baj.by

копія дакумента з baj.by

Суд Маскоўскага раёна Брэста 25 чэрвеня спыніў справу, распачатую па заяве абласнога ўпраўлення КДБ, аб прызнанні № 7–8 часопіса «ARCHE-Пачатак» экстрэмісцкім.

 

«У сувязі з адмовай заяўніка ад заяўленых патрабаванняў», — паведамляецца ў вызначэнні аб спыненні вытворчасці па справе, якое 31 чэрвеня прыйшло на адрас рэдакцыі «ARCHE».

 

Паводле дакумента, справа слухалася ў адкрытым рэжыме, на паседжанні прысутнічалі толькі суддзя Таццяна Ласковіч і сакратар. Заяўнік і адказчык загадзя хадайнічалі аб разглядзе заявы ў іх адсутнасць.

 

Нагадаем:

Грамадзянская справа была распачатая па заяве ўпраўлення КДБ па Брэсцкай вобласці. 25 лютага 2009 г. суддзя Маскоўскага раёна Брэста Таццяна Міранюк прызнала 10 асобнікаў № 7–8 часопіса «ARCHE» «экстрэмісцкімі матэрыяламі, якія падлягаюць знішчэнню». 7 траўня касацыйная інстанцыя — судовая калегія па грамадзянскіх справах Брэсцкага абласнога суда — вярнула справу на перагляд.

28 траўня падчас сустрэчы бакоў на пачатку паўторнага працэсу КДБ запатрабавала правядзення «экспертнай ацэнкі» зместу спрэчных публікацый «ARCHE». У сярэдзіне чэрвеня, атрымаўшы вынікі ацэнкі, УКДБ па Брэсцкай вобласці адмовілася ад сваіх патрабаванняў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international