КДБ параіла гродзенскаму журналісту пісаць пазітыўна

2009 2009-04-30T09:45:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/roman1jpg.jpg
Фота Нашай Нівы

Фота Нашай Нівы

29 красавіка  ў Гродне супрацоўнікамі УКДБ вобласці быў затрыманы журналіст, сябар Беларускай асацыяцыі журналістаў Іван Роман. Ён з’яўляецца карэспандэнтам радыё «Рацыя» і аўтарам часопісу «Магазын Польскі», які выдаецца апальным Саюзам палякаў у Беларусі на чале з Анжалікай Борыс. У КДБ журналіста пісьмова папярэдзілі пра адказнасць за дыскрэдытацыю РБ.

«Дакумент той называецца афіцыйнае папярэджанне аб недапушчальнасці супрацьпраўнай дзейнасці. Я звяртаўся да юрыстаў і мне патлумачылілі, што наша заканадаўства не прадугледжвае такой адказнасці» – распавёў І. Роман «НН».

Па яго словах, асаблівую заклапочанасць у кадэбістаў выклікалі ягоныя арыткулы пра эканамічны стан гродзенскіх прадпрыемстваў.

«Мне сказалі, што я магу пісаць, але толькі пазітыўна, а калі буду даваць негатыўную інфармацыю, то гэта будзе расцэнена, як дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь у замежных СМІ» – патлумачыў журналіст.

Акрамя таго, яму паведамілі, што 24 красавіка гэтага году ён знаходзіўся ў аператыўнай распрацоўцы, з чаго яму трэба зрабіць правільныя высновы. На пытанне журналіста, ці заведзеная ў такім разе супраць яго крымінальная справа, пачуў, што не заведзеная, але зрабіць гэта могуць у любы момант.

Летась падобнае папярэджанне Івану Роману вынесла пракуратура. Журналіст спрабаваў атрымаць акрэдытацыю для працы на радыё «Рацыя», але атрымаў адмову на той падставе, што раней ён ажыццяўляў журналісцкую дзейнасць на тэрыторыі Беларусі ад імя замежнага СМІ без акрэдытацыі пры МЗС.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international