viasna on patreon

Міхаіл Пастухоў: "Адмена смяротнага пакарання - гэта паказчык таго, што дзяржава і грамадства дасягнулі пэўнага этапу развіцця, калі жыццё чалавека прызнаецца як вышэйшая каштоўнасць, на якую не можа замахнуцца ніхто, у тым ліку і дзяржава" (Відэа)

2009 2009-04-23T18:10:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pastuhou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»


Міхаіл Пастухоў, вядомы юрыст і праваабаронца, кіраўнік Цэнтра прававой дапамогі Беларускай асацыяцыі журналістаў, суддзя Канстытуцыйнага Суду Рэспублікі Беларусь (1994 - 1996 гг.), далучыўся да кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі". Пры гэтым ён адзначыў, што пытанне аб смяротным пакаранні ў нашай краіне ўжо даўно наспела і існуе неабходнасць прымаць нейкія меры.

 

"Вядома, што Рэспубліка Беларусь  застаецца апошняй еўрапейскай дзяржавай, дзе яшчэ захоўваецца смяротнае пакаранне. У Канстытуцыі нашай краіны запісана, што яна з'яўляецца выключнай мерай пакарання. Тым не менш, у наш час не месца такім пакаранням.

 

Справа нават не ў тым, што ў нас мала такіх пакаранняў: у год выносіцца 3-4 смяротныя прысуды. Наяўнасць або адсутнасць смяротнага пакарання - гэта індыкатар развіцця дзяржавы, прававой культуры насельніцтва, можа, і менталітэту ў цэлым. І адмена смяротнага пакарання - гэта паказчык таго, што дзяржава і грамадства дасягнулі нейкага пэўнага этапу развіцця. Этапу, калі і дзяржава і грамадства прызнаюць жыццё чалавека як вышэйшую каштоўнасць, на якую не можа замахнуцца ніхто, у тым ліку і дзяржава. 

 

Гісторыя цывілізацыі, чалавечага грамадства  як раз сведчыць аб тым, што мы   паступова рухаемся да прагрэсу, адмаўляючыся ад такіх страшных, выродлівых пакаранняў, якія былі раней - смяротнае пакаранне, чвартаванне, абезгалоўванне, павешанне. І хоць растрэл лічыцца нібыта "гуманным" і "цывілізаваным" пакараннем, вынік ад гэтага не змяняецца. Дзяржава забівае сваіх людзей, няхай самых дрэнных, няхай за самыя жудасныя злачынствы.

 

Я лічу, што адмова ад смяротнага пакарання для Рэспублікі Беларусь стане не толькі магчымасцю выключэння памылкі судовай, якая непазбежна існуе на нейкую колькасць прысудаў. Гэта, у першую чаргу, стане прызнаннем таго факту, што чалавек, яго жыццё, яго правы і свабоды з'яўляюцца вышэйшай каштоўнасцю, на якую дзяржава не ў праве замахвацца.

 

Адмова ад смяротнага пакарання - гэта паказчык сталасці грамадства, развіцці дзяржавы і, у выніку, гэта выкананне сваіх абавязкаў перад еўрапейскай супольнасцю.

 

Пытанне аб смяротным пакаранні ў Рэспубліцы Беларусь ужо даўно наспела і неабходна прымаць нейкія меры. Самай простай мерай можа стаць увядзенне мараторыя на смяротнае пакаранне на час, пакуль будзе праводзіцца тлумачальная праца, пакуль людзі ўсвядомяць, для чаго гэта трэба рабіць. Я думаю, што мы можам адмовіцца ад гэтага "выключнага" віду пакарання і на ўсіх падставах увайсці ў еўрапейскую сям'ю народаў - не толькі па гэтым паказчыку, але і па шматлікіх іншых паказчыках, чаго ад нас чакае цывілізаваны мір, а мы чамусьці не спяшаемся выконваць гэтыя абавязанні", - сказаў Міхаіл Пастухоў.  

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства