Заява Праваабарончага цэнтру "Вясна"

2009 2009-04-08T07:57:33+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/svetik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Сьвецік

Леанід Сьвецік

Праваабарончы цэнтр “Вясна” пратэстуе супраць крымінальнага пераследу віцебскага праваабаронцы Леаніда Свеціка.

 

31 сакавіка 2009 года віцебскаму праваабаронцу, аднаму з заснавальнікаў Грамадскага праваабарончага аб’яднання “Наша Вясна”, Леаніду Свеціку прад’яўленае абвінавачанне адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: распальванне расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай варожасці (арт.130 Крымінальнага кодэксу) і паклёп у адносінах да прэзідэнта Беларусі (арт. 367 Крымінальнага кодэксу). У праваабаронцы ўзятая падпіска аб нявыездзе.

 

Прад’яўленыя абвінавачанні Леаніду Свеціку Праваабарончы цэнтр “Вясна” расцэньвае як абсурдныя і ня маючыя пад сабой юрыдычных падставаў. У 2006—2007 гадах Леанід Свецік кансультаваў віцебскіх актывістаў, якія атрымлівалі лісты з пагрозамі ад імя незарэгістраванай прафашыстскай арганізацыі “Рускае нацыянальнае адзінства”, дапамагаў складаць скаргі ў пракуратуру.

 

Крымінальная справа па фактах пагрозаў з боку РНЕ была распачатая УКДБ па Віцебскай вобласці па арт. 130.1 КК толькі 20 траўня 2008 года, а 23 траўня 9-гадзінны ператрус быў праведзены ў самога праваабаронцы. Ператрус быў праведзены ў адпаведнасці з пастановай, дзе Леанід Свецік быў згаданы ў якасці сведкі па справе, аднак на допыце яму паведамілі, што ён з'яўляецца падазраваным. У верасні 2008 году крымінальная справа супраць Леаніда Свеціка была прыпыненая, а калі у сакавіку 2009 году ўзноўленая – наш калега апынуўся ўжо ў статусе абвінавачанага.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” расцэньвае крымінальны пераслед Леаніда Свеціка як спробу ўладаў дыскрэдытаваць праваабаронцу і расправіцца за ягоную актыўную грамадскую дзейнасць.

Мы заклікаем беларускія ўлады спыніць несправядлівы перасьлед Леаніда Свеціка, а беларускую грамадзянскую супольнасць -- максімальна падтрымаць праваабаронцу ўсімі магчымымі легальнымі сродкамі. Мы заклікаем міжнародную супольнасьць аказаць уплыў на беларускія ўлады з тым, каб спыніць ганебную расправу над праваабронцам.

7 красавіка 2009 г.                                                                      Мінск

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international